Вы тут

На гродзенскiм напрамку праходзiць тактычнае комплекснае вучэнне


З 28 да 31 жнiўня на гродзенскiм напрамку праходзiць тактычнае комплекснае вучэнне. Падчас яго перамяшчаецца даволi вялiкая колькасць ваеннай тэхнiкi. Яна паедзе па дарогах агульнага прызначэння Гродзенскага раёна, што можа часова ўскладнiць па iх рух.


Так, у суботу будуць часова перакрыты дарожныя напрамкi Фолюш — Падлабенне — Пушкары — Зарачанка — Каўбаскi — Белыя Балоты. У нядзелю — Дайлiдкi — Жукевiчы, Бросты — Саломенка, Дайлiдкi — Квасоўка, Каменка — Каўпакi, Сухменi — Зарубiчы.

— Заклiкаем жыхароў населеных пунктаў i кiроўцаў транспартных сродкаў быць як мага больш уважлiвымi, а таксама браць пад увагу ўмовы надвор'я, — адзначылi ў Мiнiстэрстве абароны.

Тым часам у беларускай армii працягваюцца планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкi на палiгонах i асобных участках мясцовасцi. У склад групоўкi, задзейнiчанай на вучэннях, уключаны механiзаваныя, танкавыя, парашутна-дэсантныя, артылерыйскiя, iнжынерныя падраздзяленнi. Таксама ўдзельнiчаюць разлiкi беспiлотных авiяцыйных комплексаў i радыёэлектроннай барацьбы.

— Задачы па прызначэннi выконваюць разведвальныя падраздзяленнi 11-й асобнай механiзаванай брыгады, — праiнфармавалi ў прэс-службе ваеннага ведамства. — Падраздзяленнi 465-й ракетнай брыгады i 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады вядуць заняткi па прадметах баявой падрыхтоўкi i нясуць баявое дзяжурства. Кантрольныя заняткi па агнявой падрыхтоўцы ў гэтыя днi праходзяць на Абуз-Лясноўскiм палiгоне з мотастралковымi i танкавымi падраздзяленнямi 6-й асобнай механiзаванай брыгады. Мотастралковы батальён са сродкамi ўзмацнення 19-й асобнай механiзаванай брыгады задзейнiчаны на батальённых тактычных вучэннях на Барысаўскiм палiгоне. Яны адбываюцца з баявой стральбой. Кантрольныя заняткi па спецыяльнай падрыхтоўцы адбываюцца на палiгоне Даманава з зенiтнымi ракетнымi артылерыйскiмi дывiзiёнамi 6-й i 11-й асобных механiзаваных брыгад.

Дзяржаўную гранiцу ў паветранай прасторы ахоўваюць лётчыкi на самалётах Як-130 116-й штурмавой авiяцыйнай базы.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Загаловак у газеце: Вучэннi на гродзенскiм напрамку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».