Вы тут

Сёлета выйдзе кніга «Родны небасхiл у сэрцы»


Тэма суайчыннiкаў заўсёды мае свае актуалii. Гiсторыя папярэднiх дзесяцiгоддзяў, савецкi перыяд часу, ды i ранейшыя стагоддзi накладвалi сваю пячатку на мiграцыйныя працэсы. I беларусы, як высвятляецца, паўсюль былi запатрабаваныя. Таму i ўвага дзяржавы да стварэння гiсторыi гэтых працэсаў — i дакументальнай, i мастацка-публiцыстычнай — выяўляецца заўсёды.


Як прыклад — наступны праект. Выдавецкi дом «Звязда» выконвае падпраграму «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусi». У яе межах, пачынаючы з 2017 года, пабачылi свет некалькi тамоў у агульнай серыi «Адрасы Беларусi ў свеце».

Вось i сёлета пры падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства замежных спраў нашай краiны павiнна выйсцi кнiга «Родны небасхiл у сэрцы» ў дзвюх частках. У першай будзе iсцi расповед пра лёсы нашых суайчыннiкаў у Расii, пра тыя мясцiны Расii, якiя так цi iначай звязаны з Беларуссю. Другая частка, другi том — пра беларускую повязь з краiнамi Цэнтральнай Азii: Казахстанам, Кыргызстанам, Туркменiстанам, Таджыкiстанам, Узбекiстанам.

Чытача чакае сустрэча з лёсамi пiсьменнiкаў, археолагаў, падарожнiкаў, вучоных розных спецыяльнасцяў, акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, якiя засведчылi сябе справамi ў розных старонках свету. Назавём iмёны хоць бы некаторых нашых суродзiчаў, пра якiх расказваюць розныя аўтары, — Мiкола Калiнковiч, Мiхась Карпенка, Зiнаiда Марская, Мiкiта Брылёў, Сяргей Юрэнеў...

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: ru.freepik.com

Загаловак у газеце: Пошук родных адрасоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.