Хлебаробы Столiншчыны першыя не толькi ў Брэсцкай вобласцi, але i ў краiне, завяршылi жнiво i ўжо ў мiнулыя выхадныя адзначылi свята дажынак. Святкаваць было што. Кожны гектар збажыны даў амаль 40 цэнтнераў збожжа, а некаторыя гаспадаркi значна перавысiлi ўказаны рубеж. Фестываль-кiрмаш правялi ў вёсцы Лядзец у суботу. А ў чацвер многiя з удзельнiкаў кiрмашу зноў сабралiся на мерапрыемства, гэтым разам у Столiне. Тут прайшоў мiтынг «За мiрную Беларусь».
Ад аграрыяў слова ўзяў Мiкалай Шаўчук, старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства «Вiдзiборскi». Ён падкрэслiў неабходнасць спакою i стабiльнасцi для паспяховай работы эканомiкi. Да мiру, разважлiвасцi, спакою заклiкала старшыня ветэранскай арганiзацыi раёна Валянцiна Мiрановiч.
З асаблiвай увагай слухалi ўдзельнiкi мiтынгу Святлану Нагар, загадчыцу дзiцячага садка вёскi Белавуша. Быць на гэтым мiтынгу ў Святланы Фёдараўны асаблiвая нагода, яна нарадзiлася i вырасла, атрымала адукацыю ва Украiне, там цяпер жывуць яе блiзкiя сваякi.
— Цяперашнiя падзеi ў нашай краiне болем адгукаюцца ў маiм сэрцы, перажываю другi раз. Першы раз я пакутавала з роднай Украiнай, калi адбываўся майдан i ўсе яго наступствы. Прайшлi гады, i што мы маем там: напрыклад, мая сястра з больш чым трыццацiгадовым педагагiчным стажам атрымлiвае пенсiю памерам у 50 долараў, мама — яшчэ меншую. Людзям жывецца цяжка не толькi матэрыяльна, нiяк не наступае жаданы спакой.
Таму больш за ўсё трэба даражыць мiрам, спакоем, нi ў якiм разе не дапусцiць вайны альбо хаосу! Я заклiкаю ўсiх думаць, разважаць, адмовiцца на час ад эмоцый i пасялiць у сэрцах любоў. Трэба падумаць, чаго мы хочам у рэшце рэшт: спакойна працаваць, вадзiць дзяцей у школу i садок цi бясконца высвятляць адносiны i множыць напружанасць? Давайце зберажэм мiлую Беларусь для дзяцей i ўнукаў, — папрасiла педагог.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Прэв’ю: itakecontrol.hu
Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.
Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».
Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.