З 2015 г. Выдавецкі дом «Звязда» выпускае серыю кніг перакладаў на беларускую мову — «Светлыя знакі: паэты Кітая». За гэты час выйшла 13 кніг. Заўсёды выданне кнінг у згаданай серыі падтрымлівала Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Прынята праграма па развіццю гэтага кніжнага праекта на 2020 — 2021 гг.
Сярод запланаваных паэтычных зборнікаў — творы Ян Юня (нарадзіўся ў 90-я гг. I стагоддзя да нашай эры), Тао Юаньміня (365 — 427), Лу Цзі (261 — 300), Чжао І (1727 — 1814), Цянь Ханя (1898 — 1968). Падрадкоўнікі вершаў кітайскіх паэтаў для беларускіх перакладчыкаў рыхтуюць аспіранты і выкладчыкі Другога Пекінскага дзяржаўнага уіверсітэта замежных моў.
Мяркуецца, што першы зборнік з вызначанай «пяцёркі» пабачыць свет ужо ў лістападзе 2020 года. Для каардынацыі ў справе рэалізацыі творчага праекта «Светлыя знакі: паэты Кітая» перагледжаны склад рэдакцыйнага савета серыі. Зараз у яго ўвайшлі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, перакладчык Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка, іншыя беларускія літаратары, перакладчыкі.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.