Вы тут

60 гадоў служэння прыродзе


Сёння споўнілася 60 гадоў са дня заснавання сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі. Адлік вядзецца ад утварэння Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды, згодна з пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 1960 г. № 480.

28 жніўня ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшлі ўрачыстасці з нагоды юбілею.

Перад уваходам у будынак, дзе знаходзіцца цэнтральны апарат Міністэрства, з’явіўся памятны камень-валун, на якім прымацавана шыльда з гербам Мінпрыроды і выказваннем вядомага пісьменніка Міхаіла Прышвіна: “Ахоўваць прыроду – значыць ахоўваць Радзіму”. У цырымоніі адкрыцця памятнага камня ўдзельнічаў увесь калектыў Міністэрства.

На ўрачыстым сходзе выступіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Ён адзначыў: “Экалагічная палітыка Рэспублікі Беларусь за апошнія 60 гадоў дазволіла не толькі стрымліваць негатыўнае ўздзеянне гаспадарчай дзейнасці на цэласнасць экасістэм, але і забяспечыць паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў краіне, садзейнічала павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аднаўляльных і неаднаўляльных прыродных рэсурсаў у інтарэсах эканамічнага росту і паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва”.

Міністр падкрэсліў, што ўсе дасягненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, якімі мы сёння ганарымся, былі б немагчымыя без тых ведаў, прафесіяналізму, неабыякавасці да прыроды, прыкладзеных намаганняў, барацьбы і цярпення, якія ўнёс і ўносіць кожны, хто працаваў і працуе для захавання і прымнажэння прыродных багаццяў. Андрэй Худык падзякаваў усім спецыялістам у галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання сістэмы Мінпрыроды, а таксама спецыялістам сумежных галін навукі, грамадскім эколагам і ўсім неабыякавым грамадзянам, хто ўсе гэтыя гады садзейнічаў выкананню прыродаахоўных задач, вырашэнню вострых экалагічных праблем, павышэнню ўзроўню экалагічнай культуры сярод насельніцтва.

У дакладзе міністр вызначыў важныя задачы на бліжэйшую перспектыву. Гэта распрацоўка і ўкараненне ўласнай сістэмы вугляроднага рэгулявання, павышэнне якасці сістэмы экалагічнага кіравання, рост долі «зялёных» падаткаў. Новым вектарам дзяржаўнай экалагічнай палітыкі стане пераход да «цыркулярнай» эканомікі. “Разам мы зробім яшчэ больш для захавання роднай прыроды і працвітання Рэспублікі Беларусь!” – падкрэсліў Андрэй Худык.

Павіншаваў з юбілеем прадстаўнікоў прыродаахоўнага ведамства Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка: “Прыродаахоўнае ведамства зараз уяўляе сабой зладжаную аўтарытэтную структуру, якая забяспечвае экалагічную бяспеку дзяржавы. Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, захаванне ўнікальных відаў флоры і фаўны, далейшае фарміраванне адказнага ладу жыцця дазволяць забяспечыць устойлівае развіццё Беларусі. Сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы і прымножыць багацце і прыгажосць нашай зямлі. Жадаю міру, дабра, шчасця вам і вашым сем’ям!”

Віншаванні ў адрас Мінпрыроды даслалі таксама прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.

***

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны ўнёсак у справу аховы навакольнага асяроддзя Ганаровай граматай Савета Міністраў былі ўзнагароджаны начальнік аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ўпраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змены клімату і экспертызы Васіль Каваленка і намеснік начальніка аддзела Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзіяна Нічыпарук.

Падзяка прэм’ер-міністра аб’яўлена начальніку аддзела Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяне Шамянковай.

Падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу была аб'яўлена дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Экалогіяінвест” Валерыю Курылаву, кансультанту ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Таццяне Жалязновай і галоўнаму спецыялісту Магілёўскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяне Шчарбаковай.

Падзяку старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу атрымалі старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарошка і галоўны спецыяліст Бешанковіцкай раённай інспекцыі Таццяна Грыгор’ева.

Ганаровай граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзнагароджаны начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Міхаіл Каваленка і начальнік аддзела Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянціна Путро.

Грамата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя была ўручана 16-ці супрацоўнікам прыродаахоўных структур. Падзяка міністра прыродных рэсурсаў аб’яўлена 15-ці супрацоўнікам.

Святлана ІШЧАНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.