Вы тут

У Беларусі — 71 687 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 452 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 71 687 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 527 049 тэстаў на каранавірус.

70 452 чалавекі больш не хварэюць.

Памёр 676 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 25 млн чалавек, пры гэтым больш за 853 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,1 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,8 млн, Індыя — больш за 3,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: forbes.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.