Вы тут

Выкапні ўзростам 440 мільёнаў гадоў


Знайшлі ў правінцыі Гуйчжоў.


У вёсцы Яалуншань павета Тунцзы, што ў правінцыі Гуйчжоў, геолагі нечакана выявілі арыктацэноз (сукупнасць закамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў) на будаўнічай пляцоўцы, дзе яны праводзілі навуковыя даследаванні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Па словах сябра групы спецыялістаў Чэнь Мінхуа, скальны грунт у раёне гары Яалун цалкам захаваўся, абрысы выразныя. Знаходка належыць да сілурыйскай сістэмы, якая існавала каля 440 мільёнаў гадоў таму. Па выніках даследавання, у раёне гары Яалун захаваліся закамянеласці старажытных арганізмаў васьмі катэгорый: рагавік, крынаідэі, цыстаідэі, каралы, брахіаподы, грапталіты, гастраподы і трылабіты.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.