Вы тут

410 тысяч станцый 5G


Працуюць у Паднябеснай.


У першай палове гэтага года ў Кітаі былі пабудаваныя 257 тысяч новых базавых станцый 5G. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Агульная колькасць гэтых базавых станцый у краіне перавысіла 410 тысяч. Аб’ём паставак мабільных тэлефонаў з падтрымкай 5G дасягнуў 86,2 млн. адзінак. Пры гэтым да канца чэрвеня да сеткі увогуле былі падлучаныя 66 млн. тэрмінальных прылад, паведаміў прадстаўнік міністэрства Вэнь Ку.

У першым паўгоддзі дабаўленая вартасць сферы перадачы інфармацыі, праграмнага забеспячэння і паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій вырасла на 14,5 працэнта ў гадавым вылічэнні, што на 1,3 працэнтнага пункта вышэй адпаведнага паказчыка за першы квартал гэтага года.

Прэв’ю: ixbt.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.