Вы тут

Апараты камп'ютарнай тамаграфіі з'явіліся ў 9 паліклініках Мінска


Памяшканні для абсталявання былі падрыхтаваны ў самыя сціслыя тэрміны, як і спецыялісты, што будуць на іх працаваць. Як паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна», у апаратах устаноўлена праграмнае забеспячэнне 2020 года, цяпер ідзе яго адладка і ў хуткім часе тамографы пачнуць паўнавартасна працаваць. У якіх паліклініках яны ўсталяваны?


Фота з тэлеграм-каналу «Мінск. Афіцыйна».

  • Цэнтральны раён — 4-я гарадская паліклініка;
  • Партызанскі раён — 14-я цэнтральная раённая паліклініка;
  • Першамайскі раён — 19-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка;
  • Заводскі раён — 21-я цэнтральная паліклініка;
  • Ленінскі раён — 23-я гарадская паліклініка;
  • Фрунзенскі раён — 26-я гарадская паліклініка;
  • Маскоўскі раён — 25-я цэнтральная раённая паліклініка;
  • Савецкі раён — 34-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка;
  • Кастрычніцкі раён — 38-я гарадская паліклініка.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.