Вы тут

Доктар эканамiчных навук: У адукацыi найважнейшая роля!


Валянцiна Багатырова, доктар эканамiчных навук, прафесар, рэктар Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя П. М. Машэрава:


— Адукацыя — гэта платформа развiцця грамадства, а не арэна для высвятлення адносiн.

Сёння наша краiна перажывае няпросты перыяд, якому ўласцiвыя глыбокiя палiтычныя, эканамiчныя, сацыяльныя рознагалоссi.

З'яўляючыся прадстаўнiком супольнасцi навукоўцаў i педагогаў, перш за ўсё, звяртаюся да нашай моладзi, нашых студэнтаў i навучэнцаў, iх бацькоў. Размаўляючы адзiн з адным, абмяркоўваючы розныя пытаннi (нават тыя, якiя вас глыбока турбуюць), неабходна памятаць, што кожны з нас не фармiраваўся i не будзе фармiравацца ва ўмовах па-за i без сiстэмы адукацыi. А гэтая сiстэма трымаецца на непарушных пастулатах: павагi вучня да настаўнiка i любовi настаўнiка да вучняў. Калi сёння мы разам дазволiм хоць бы пахiснуцца гэтым асновам, не кажучы ўжо пра непасрэдны ўдзел у iх развале, на справе згуляем на руку тым, хто даўно дзейнiчае ў кiрунку паслаблення дзяржавы. У тым лiку праз знiжэнне ўзроўню адукаванасцi насельнiцтва (досыць паглыбiцца ў змест работ вядомага ва ўсiм свеце амерыканскага палiтолага, паляка па паходжаннi, якi аказаў немалы ўплыў на знешнюю палiтыку ЗША, Збiгнева Бжэзiнскага).

Прывяду некалькi выказванняў вядомых людзей на тэму найважнейшай ролi адукацыi.

  • «Усе, хто разважаў пра мастацтва кiравання чалавецтвам, прыходзiлi да высноў, што лёс iмперый залежыць ад адукацыi моладзi». (Арыстоцель).
  • «Што можа быць вялiкiм цi лепшым падарункам, якi мы можам даць рэспублiцы, чым навучанне i асвета нашай моладзi?» (Цыцэрон).
  • «Аснова ўсёй дзяржавы складаецца ў правiльным выхаваннi юнацтва» (Цыцэрон).
  • «Аснова любой дзяржавы — адукацыя сваёй моладзi» (Дыяген).
  • «Ад адукацыi людзей краiны залежыць яе лёс» (Бенджамiн Дызраэлi; прэм'ер-мiнiстр Вялiкабрытанii ў XIX стагоддзi).
  • «Прагрэс нашай краiны не можа быць больш хуткiм, чым прагрэс нашай адукацыi» (Джон Фiцджэралд Кенэдзi).
  • «Асвета i патрыятызм ствараюць нацыi; невуцтва i эгаiзм ствараюць чэрнь» (П'ер Буаст, фiлосаф).
  • «Унiверсiтэт — установа, прызначаная для таго, каб дзецi паднялiся на больш высокую прыступку ў грамадстве, чым iх бацькi» (Генры Менкен, журналiст).

Каля ўвахода ў Стэленбоскi ўнiверсiтэт (ПаўднёваАфрыканская Рэспублiка) вiсiць наступнае паведамленне: «Знiшчэнне любой нацыi не патрабуе атамных бомбаў або выкарыстання ракет далёкага радыуса дзеяння, патрабуецца толькi знiжэнне якасцi адукацыi i дазвол падману на iспытах навучэнцаў. Пацыенты памiраюць ад рук такiх лекараў. Будынкi руйнуюцца ад рук такiх iнжынераў. Грошы страчваюцца ад рук такiх эканамiстаў i бухгалтараў. Справядлiвасць страчваецца ў руках такiх юрыстаў i суддзяў. Крах адукацыi — гэта крах нацыi».

Што ж мы назiраем у рэальнасцi? Настаўнiкi падвяргаюцца цiску з боку сваiх вучняў i iх бацькоў. А зусiм хутка неабходна пачынаць новы навучальны год, iсцi ў клас, сеяць добрае, вечнае.

Як гэта рабiць на высокiм якасным узроўнi ва ўмовах, калi выпускнiкi дазваляюць сабе адмаўляцца ад заслужаных медалёў, атэстатаў? I робяць з гэтага сапраўдную падзею, заклiкаючы браць з iх прыклад, калi лiчаць магчымым пiсаць непрыстойныя звароты на адрас устаноў адукацыi.

Мне ўяўляецца, сёння важна нам усiм усвядомiць, што нашы дзецi i маленькiя, i дарослыя змогуць асвойваць адукацыйную праграму толькi пад кiраўнiцтвам прафесiянала i толькi тады, калi гэты прафесiянал будзе адчуваць сябе ўпэўнена ў аўдыторыi, таму што яго любяць, шануюць, чакаюць яго вучнi, якiх ён любiць i паважае ўзаемна.

Мы мелi магчымасць ацанiць велiзарную ролю настаўнiка ў адукацыйным працэсе, калi сутыкнулiся з каранавiруснай iнфекцыяй i навучалiся па-за аўдыторыямi. Кожны з бацькоў адчуў на сабе, што гэта за праца — вучыць дзiця. У той перыяд часу мы ўсе непадробна захаплялiся моцнымi нервамi i любоўю да прафесii педагога. Гэтак жа сама, як i ўсхвалялi (абсалютна заслужана) працу людзей у белых халатах. Нашы настаўнiкi i выкладчыкi засталiся ранейшыя. Iх задача разам з намi захаваць найважнейшую платформу паспяховага развiцця сучаснага грамадства — сiстэму адукацыi нашай дзяржавы.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.