Вы тут

«Беларусь. Belarus»: што пачытаць у жніўні па-кітайску?


Часопіс «Беларусь. Belarus» пачаў выдавацца па-кітайску з 1 студзеня 2017 года. Усяго ў свет выйшла 44 такія нумары. У сувязі з пашырэннем і паглыбленем беларуска-кітайскага супрацоўніцтва часопіс «Беларусь. Belarus» пачаў больш актыўна адлюстроўваць адпаведную тэматыку і публікаваць як інфармацыйныя, так і грунтоўныя аналітычныя матэрыялы, інтэрв’ю, нататкі. Асаблівая ўвага надаецца сустрэчам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.


Такія артыкулы як, напрыклад, «Выйграем за кошт інтэграцыі» (№ 7-2018) паказваюць, чаму на той момант назіралася такая актывізацыя беларуска-кітайскіх кантактаў і чаму яна карысная для абодвух бакоў. У інтэрв’ю з тагачасным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Кірылам Рудым («Кітайскі досвед для беларускай ІТ-сферы», № 7-2018) гаворка ішла пра асаблівасці развіцця інфармацыйных тэхналогій Паднябеснай і пра тое, на што лепш арыентавацца беларусам. У № 10-2018 у артыкуле «Паскарэнне на Шаўковым шляху» мы пішам пра развіццё транспартных калідораў і ўдасканаленне лагістычнай інфраструктуры ў Беларусі з удзелам кітайскіх кампаній і пра тое, чаму гэта для нашай краіны з’яўляецца прыярытэтнай задачай.

Шэраг матэрыялаў прысвечаны Кітаю як прывабнай краіне для турызму, для навучання моладзі, увогуле — супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў галіне эканомікі, гандлю, культуры і адукацыі, інфармацыі. Змешчаны матэрыялы і пра сумесныя беларуска-кітайскія выдавецкія праекты, у тым ліку і літаратурныя. Цікавы і шматслойны погляд на кітайска-беларускія дачыненні пададзены ў гутарцы з колішнім Паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам, прафесарам, дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта («Ад Казанска да Паднябеснай, альбо Коды шчасця Анатоля Тозіка», № 4-2019) і іншыя.

У № 8 за 2020 г. як у беларускай і англамоўнай версіях часопіса, так і ў кітайскай, галоўная тэма — уборачная. Падаюцца цікавыя фотафакты са жніва ў краіне, а таксама аповеды пра тое, як праходзіць уборачная ў розных рэгіёнах Беларусі. Расказваецца і пра дружную вялікую сям’ю працаўніка Франца Лужынскага, лепшага механізатара з Маладзечанскага раёна, у якога 33 унукі! І пра хлеб надзённы пішам, які для аўтара эсэ, як дыхане. Шэраг матэрыялаў — пра моцны бок беларускай эканомікі — машынабудаванне, пра экалагічныя «зялёныя» аўтамабілі і сумесныя праекты ААН і Беларусі — «Зялёныя гарады». Варта адзначыць і інтэрв’ю з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадпрымальнікам Валерыем Сарокам, які з вялікай удзячнасцю расказвае пра свайго бацьку-франтавіка Ларыёна Сароку. Цікава будзе для чытачоў пазнаёміцца з Ларысай Чаркашынай, літаратуразнаўцам, вядомай расійскай пушкіністкай, якая нарадзілася ў Беларусі. Чым прывабны турызм у нашай краіне, здаровы лад жыцця, культурная спадчына, мастацтва і тэатр — у іншых матэрыялах нумара.

І яшчэ. У хуткім часе на партале zviazda.by можна будзе знайсці нумары  часопіса «Беларусь. Belarus» на кітайскай у ПДФ-фармаце. Асобна мы паведамім спасылку.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.