Па залатым коле Міншчыны
29 жніўня ад мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» стартаваў аўтапрабег «За моцную і квітнеючую Беларусь».
Маршрут пралёг па другой Мінскай кальцавой дарозе, якая праходзіць па тэрыторыі Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Валожынскага і Маладзечанскага раёнаў. Удзельнікі акцыі праехалі 180 кіламетраў па так званым «залатым кольцы Міншчыны». Паступова дарогай да калоны далучаліся іншыя аўтамабілісты. У выніку да фінішу прыбыло больш за тысячу машын.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
За ўласны погляд!
Мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою прайшоў каля сцен пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Мінску.
Рабочая моладзь, актывісты БРСМ, нават звычайныя мінакі, што праходзілі па сваіх справах, далучыліся да акцыі, якая прайшла ў сталіцы 31 жніўня перад будынкам пасольства Літвы ў падтрымку ўласнага пункту гледжання, палітыкі сваёй краіны без умяшання з боку суседніх дзяржаў у яе ўнутраныя справы. Па паведамленнях відавочцаў, з дзяржаўнай сімволікай і плакатамі тут сабралося больш за сто чалавек. Акцыя доўжылася амаль гадзіну, пасля чаго ўдзельнікі мітынгу разышліся.
29 гадоў таму былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.