Вы тут

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця новай сучаснай школы ў Віцебску


Кіраўнік беларускага ўрада падарыў школьнікам два мульціборды.


Па ўмовах для заняткаў і адпачынку новая ўстанова адукацыі можа дасць фору найлепшым сталічным. Яна знаходзіцца ў мікрараёне Білева, дзе пражываюць каля трыццаці тысяч чалавек. Школа разлічана на заняткі ў змену больш за 1000 дзяцей.

Комплекс уключае тры корпусы, два басейны (для старэйшых і малодшых класаў), шматлікія пляцоўкі для заняткаў рознымі відамі спорту. Для рабят створаны камфортныя ўмовы знаходжання і навучання з выкарыстаннем мультымедыйных тэхнічных сродкаў, у тым ліку для інклюзіўнай адукацыі.

Кіраўнік беларускага ўрада падарыў школьнікам два мульціборды.

Віншуючы педагогаў, вучняў і іх бацькоў, ён праінфармаваў, што сёння па адной новай школе таксама запрацавалі ў Мінску і Мінскім раёне.

Па яго словах, студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі 1 верасня ў падарунак новы інтэрнат. Таксама да новага навучальнага года зроблены рамонт у больш чым двух тысячах школ.

Прэм’ер паведаміў, што больш за 1 мільён 55 тысяч грамадзян нашай краіны сёння селі за парты. Сярод іх 114 тысяч упершыню перасякаюць школьны парог.

Каб атрымаць веды на ўзроўні, адпаведным патрэбам часу, распрацавалі пяцьдзясят навучальных дапаможнікаў, у тым ліку 17 новых.

Шчырыя словы падзякі з вуснаў Рамана Галоўчанкі прагучалі ў адрас настаўнікаў. «У вашых руках будучыня нашай краіны, таму ваша праца вельмі важна для грамадзян, дзяржавы, грамадства», — падкрэсліў ён, пажадаўшы ўсім паспяховага навучальнага года.

Павіншаваў прэм’ер-міністр і першакласнікаў, для якіх гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці, а старшакласнікам пажадаў любіць сваю малую радзіму, быць патрыётамі, правільна выбраць прафесію. «Вучоба ў школе — гэта аснова ўсіх вашых будучых дасягненняў, таму не губляйце да яе цікавасці, беражыце сваю малую радзіму, будзьце патрыётамі сваёй краіны, адказна падыходзіце да выбару будучай прафесіі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў у сваім выступленні, што «сённяшні дзень увойдзе ў гісторыю горада, бо такой школы, якая адкрываецца, у Віцебску яшчэ не было». «Яна шматфункцыянальная, гэта сапраўды цэнтр развіцця нашых дзяцей. Тут усё ёсць, пачынаючы ад выдатных класаў і завяршаючы спартыўнай базай. Але толькі ад агульных намаганняў бацькоў і педагогаў залежыць, якімі вырастуць нашы дзеці», — падкрэсліў губернатар.

Ён не сумняваецца, што цяперашнія вучні ў будучым стануць знакамітымі спартсменамі, творчымі людзьмі, навукоўцамі. Але галоўнае, каб усе дзеці сталі пісьменнымі, сумленнымі і годнымі грамадзянамі, падкрэсліў Шарснёў.

У падарунак ад мясцовай улады ён уручыў дырэктару школы сертыфікат на 10 тысяч рублёў для набыцця таго, што ў першую чаргу спатрэбіцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».