Вы тут

Віцэ-прэм’ер Юрый Назараў — студэнтам БДТУ: Чакаем вас на вытворчасці


Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў адкрыў лінейку ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.


Сам выпускнік гэтай ВНУ, ён падкрэсліў, што студэнты БДТУ заўсёды запатрабаваны ў народнай гаспадарцы.

«Апошнія гады вы заўсёды атрымліваеце першае працоўнае месца. Але, на мой погляд, ваша працоўнае месца пачынаецца сёння і тут. Ваша работа сёння — вучоба. Перад вамі адчыняецца акно магчымасцяў самаадукацыі. Выкладчыцкі склад вельмі моцны, кваліфікаваны, але як вы будзеце вучыцца і самаадукоўвацца, залежыць ад вас», — сказаў віцэ-прэм’ер.

БДТУ, як дадаў Юрый Назараў, — найбуйнейшы навукова-даследчы цэнтр, таму вельмі важна, каб студэнты мелі даследчы досвед. Але пры гэтым неабходна не забываць і пра спорт — не дзеля высокіх дасягненняў, а для сябе.

«Вы будзеце вучыцца ў сталіцы Рэспублікі Беларусь, Мінску, — гэта культурны цэнтр. Не забывайце, карыстайцеся гэтым. І ў заключэнне: стаўце перад сабой грандыёзныя, на першы погляд, нерэальныя задачы, верце ў сябе. Усё ў вас атрымаецца. І мы чакаем вас на вытворчасці», — завяршыў намеснік прэм’ер-міністра.

Лінейка для студэнтаў першага курса Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прайшла на стадыёне ВНУ. Сярод высокіх гасцей, акрамя Юрыя Назарава, быў заўважаны старшыня канцэрну «Беллеспаперапрама» Міхаіл Касько, намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

Па словах віцэ-прэм’ера, дождж, які ішоў падчас мерапрыемства, — добрая прыкмета на пачатку вучобы, але пашчасціла студэнтам яшчэ і таму, што яны паступілі ў адзін з найлепшых і найстарэйшых ВНУ ў краіне. Сёлета асаблівы год для БДТУ — ён адзначае сваё 90-годдзе. Але як пазначыў рэктар Ігар Войтаў, перад установай адукацыі і сістэмай вышэйшай школы ўвогуле яшчэ стаяць шматлікія задачы — кансалідаваць намаганні па ўкараненні новых інфармацыйных экалагічных тэхналогій, нана-, бія-, атамнай тэхналогій у нашу эканоміку, тэхналогій пятага-шостага тэхналагічнага ўкладу (а гэта штучны інтэлект, разумны горад, электронныя паслугі, плацёжныя сістэмы, электратранспарт).

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».