Вы тут

У Беларусі — 71 962 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 606 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 1 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 71 962 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 534 792 тэсты на каранавірус.

70 606 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 686 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 25,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 855 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,9 млн, Індыя — больш за 3,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.