Вы тут

Белая канюшына. Лёгка пасадзіць, складана забыць, немагчыма пазбавіцца


Белая канюшына не баіцца стрыжак пад нуль, вытрымлівае любое вытоптванне і застаецца зялёнай нават у самыя страшныя засухі. Праблемы з'явяцца, толькі калі вы вырашыцеся пазбавіцца ад газона. Тады і зразумееце, што расстацца з ёй будзе няпроста.


Выкарыстоўваюць белую канюшыну і для павышэння ўрадлівасці глебы, як сідэрат. Аперацыя рызыкоўная, бо знішчыць расліну будзе няпроста, затое калі ўсё атрымаецца, глеба насыціцца азотам і арганікай. Пры паліве канюшына дае магутную зеляніну.

Сеюць яе ці пад зіму, ці вясной. Выконвае яна некалькі функцый:

  • насычае глебу азотам;
  • перашкаджае распаўсюджванню пустазелля;
  • паляпшае структуру глебы;
  • пушыць урадлівы пласт.

Нават самая бедная глеба пасля некалькіх пасеваў белай канюшыны становіцца ўрадлівай і прыдатнай для вырошчвання капрызных культур. Акрамя прамога насычэння глебы азотам, канюшына робіць цяжка засваяльныя фасфаты лёгкадаступнымі для раслін. Таму спецыялісты лічаць яе нават не азотным, а фосфарным угнаеннем.

Расліна не любіць нізіны, дзе застойваецца вада, а таксама аддае перавагу слабакіслым суглінкавым грунтам.

Як і калі сеяць канюшыну як сідэрат

Перад пасевам замачыце насенне ў цёплай вадзе на 12 гадзін. Пасля прасушыце да сыпкасці, змяшайце з сухім пяском і высейвайце. На адным месцы канюшына можа без праблем расці больш за 15 гадоў.

У ідэале яе трэба сеяць за два гады да пасадкі агародніны, каб нарасціць магутную зялёную масу і потым справіцца з парасткамі расліны.

Насенне закопваюць у глебу на два сантыметры. Да і пасля пасеву глебу злёгку прыкатваюць. Парасткі павінны з'явіцца ўжо праз пяць дзён. Норма пасеву — 100—200 г на сотку. Каб канюшына не палягла, яе звычайна высейваюць у сумесі з цімафееўкай лугавой або з фацэліяй.

Не высаджвайце расліну на кіслых глебах — патрэбна папярэдняе вапнаванне, інакш яна будзе вельмі дрэнна расці.

Угнаенні для маладой канюшыны

Канюшыну лепш за ўсё падкормліваць каравяком або птушыным памётам. Масу разбаўляюць вадой і пакідаюць брадзіць некалькі дзён, затым разводзяць вадой яшчэ раз і паліваюць расліны.

Важна! Каб канюшына прынесла карысць, яе неабходна трымаць на ўчастку мінімум чатыры месяцы.


Дзесяць простых парад для саду і агарода

У кожнага агародніка ёсць свае сакрэты, апрабаваныя за шмат гадоў. Дзякуючы некаторым хітрыкам можна не толькі сэканоміць час, але і значна павялічыць ураджай.

Парада 1. Не ўсе ведаюць, што правільна збіраць салату — гэта не вырываць цалкам усю расліну, а адрываць толькі ніжнія лісты, пакідаючы ўсю цэнтральную частку. Такім чынам салата будзе расці яшчэ доўга.

Парада 2. Каб барбарыс доўгія гады заставаўся маладым і меў тоўстыя хвосцікі, ні ў якім разе не давайце яму квітнець. Неабходна выдаляць усе кветканосы, як толькі яны з'явяцца.

Парада 3. Духмяны гарошак — выдатная і непатрабавальная расліна. Але трэба не забывацца прышчыпваць асноўны парастак на вышыні пятай або шостай пары сапраўдных лісточкаў. Тады расліна пачне актыўна галінавацца і цвісці ўвесь сезон.

Парада 4. Для высакарослых мнагалетнікаў зусім неабавязкова купляць і рабіць складаныя канструкцыі ў выглядзе апор. Для гэтага дастаткова па меры росту падвязваць іх вяровачкай у адзін пучок.

Парада 5. Як бы ні хацелася пабачыць у першы год пасля пасадкі альбо перасадкі цвіценне сваёй півоні, прыйдзецца выдаліць бутоны. Гэта трэба, каб расліна сфарміравала карэнішча, якое зможа ўдала перазімаваць.

Парада 6. Пасля таго як цюльпаны адцвітуць, важна не забыцца абрэзаць іх кветканосы. Такі прыём неабходны для таго, каб харчаванне цалкам ішло на фарміраванне цыбуліны.

Парада 7. Маладыя дрэвы і кусты абавязкова падвязваюць да калка. Падвязванне дапаможа пазбегнуць нахілу ствала.

Парада 8. Пастаянна абразайце або абрывайце ў календулы кветкі, якія адцвілі. Тады яна будзе радаваць сваім цвіценнем да самых замаразкаў.

Парада 9. Як вядома, фалярыс — збажына з белымі прожылкамі на лісці. Яна дастаткова агрэсіўна выцясняе сваіх суседзяў пры пасадцы, бо размнажаецца падземнымі парасткамі. Яе лепш саджаць асобна ад усяго, тады яна нікога не «задушыць» і не змяшаецца з іншымі кустамі. І саджаць фалярыс патрэбна спачатку ў вядро, а затым у кветнік.

Парада 10. Не выдаляйце карані пятрушкі восенню, пакіньце іх на градцы. На наступны год пятрушка будзе спрабаваць цвісці — тады выдаляйце ўсе кветканосы. У такім разе да канца замаразкаў атрымаеце шмат лісця пятрушкі. Сеяць пятрушку будзе ўжо не трэба.

Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 287-18-15

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.