Вы тут

Беларускія тэнісісты пачалі выступленне на US Open


У Нью-Ёрку стартаваў турнір серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, больш вядомага, як US OPEN. Нягледзячы на сусветную пандэмію і ўсеагульную адмену вялікіх спаборніцтваў, напрыклад, такіх, як Уімблдон, арганізатары не пабаяліся і вырашылі правесці легендарны турнір.


За сваю 140-гадовую гісторыю US Open ніколі не прыпыняўся, не пераносіўся. Але сёлета турнір мае свае асаблівасці. Не будзе кваліфікацыйнага раўнда і спаборніцтваў сярод юніёраў. На другі тыдзень тэніснага форуму пройдуць спаборніцтвы сярод спартсменаў на калясках. Яшчэ адно патрабаванне часу — адсутнасць гледачоў на трыбунах.

Першая і другая ракеткі планеты аўстралійка Эшлі Барці і румынка Сімона Халеп, чэмпіёнка 2019 года канадка Б'янка Андрэеску з-за пандэміі не прыедуць на US Open. Увогуле ў жаночай сетцы турніру адсутнічаюць 24 спартсменкі з топ-100 сусветнага рэйтынга. У мужчынскай сетцы на корт не выйдуць 12 тэнісістаў з топ-100, у тым ліку і пераможца мінулага года іспанец Рафаэль Надаль.

У асноўнай сетцы турніру — шэсць беларускіх спартсменаў: Ягор Герасімаў, Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч. Вера Лапко і Вольга Гаварцова. Свае першыя матчы беларусы правялі на сваю карысць.

Ягор Герасімаў, які займае 72-ю пазіцыю сусветнага рэйтынга, пачаў выступленне на турніры супраць серба Душана Лаёвіча, які размясціўся на 24-й пазіцыі. Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскай сетцы перамог апанента з вынікам 6:1, 4:6, 6:4, 6:4. Гэтая перамога дала яму пуцёўку ў другі раўнд турніру, дзе ён сустрэнецца з аўстралійцам Джорданам Томпсанам, 63-й ракеткай планеты.

Пераможна стартавала Аляксандра Сасновіч (105-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA). Яе матч супраць амерыканскай тэнісісткі Франчэскі Ды Ларэнца (128 WTA) скончыўся з вынікам 2:6, 7:6 (3), 6:0 на карысць беларускі. Саперніцай Аляксандры ў матчы другога круга стане Маркета Вандрушава (19 WTA) з Чэхіі. Разам з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі Аляксандра Сасновіч правядзе матч у парным разрадзе.

З перамогі пачала для сябе US Open Вера Лапко (351 WTA). У першым матчы яна сустрэлася з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (123 WTA). 1:6, 7:6(2), 6:2 — пераможны вынік Веры Лапко. Наступны матч беларуска правядзе супраць Юліі Пуцінцавай (35 WTA) з Казахстана.

Пакуль не правялі свае першыя матчы Арына Сабаленка (11 WTA) і Вікторыя Азаранка (59 WTA). У першым крузе Арына сустрэнецца з францужанкай Асіян Дада (118 WTA), а Вікторыя — з аўстрыйкай Барбарай Хаас. У выніку перамог у сваіх матчах Азаранка і Сабаленка сустрэнуцца па розныя бакі сеткі ў другім крузе.

Скончыцца US Open 13 верасня. І, нягледзячы ні на што, зноў падорыць аматарам спорту захапляльнае відовішча і незабыўныя пазітыўныя эмоцыі.

Валерыя Сцяцко

Загаловак у газеце: Час расчахліць ракеткі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.