Вы тут

На Магілёўшчыне намалацілі мільён тон збожжа


Учора на полі агракамбіната «Зара» ў Магілёўскім раёне было шматлюдна і ўрачыста — тут ушаноўвалі перадавікоў уборачнай кампаніі Магілёўшчыны. Павіншаваць найлепшых прыехалі прадстаўнікі аблвыканкама, прафсаюза АПК, старшыні гар- і райвыканкамаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Перадавікі атрымалі падзякі і падарункі. Са словамі ўдзячнасці да іх звярнуўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.


Магілёўскі раён з'яўляецца лідарам сёлетняга жніва, на яго рахунку амаль 124 тысячы тон сабранага збожжа, на другім месцы Шклоўскі з вынікам 112 тысяч тон. У цэлым па вобласці на раніцу ўчарашняга дня было намалочана 1 005 000 тон збожжа і зернебабовых, сярэдняя ўраджайнасць склала 34,4 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць збожжа па вобласці — 45,8 ц/га ў гаспадарках Шклоўскага раёна.

На першае верасня лідарам жніва ў маштабах Магілёўскай вобласці быў экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі з СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна, які намалаціў амаль 4000 тон збожжа і каля 600 тон рапсу. Да трохтысячнай мяжы наблізіўся механізатар ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Аляксандр Якуцін. Сярод маладзёжных экіпажаў лідарскія пазіцыі ўтрымліваюць стрыечныя браты Андрэй і Сяргей Драздовы — камбайнеры ААТ «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. Іх вынік — больш чым 3025 тон збожжа. Сярод кіроўцаў на ўчарашні дзень найлепшы вынік у Сяргея Грамыкі з ААТ «Горацкая райаграпрамтэхніка» — ён перавёз звыш 3,7 тысяч тон збожжа.

На раніцу ўчарашняга дня ў вобласці было ўбрана 93 % плошчаў, цалкам закончылі жніво Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны.

— Уборачная кампанія ўжо ўвайшла ў завяршальную стадыю, — адзначыла начальнік аддзела раслінаводства і меліярацыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Лілія Гулінская. — Сёлета было спрыяльнае надвор'е, у апошнія дні яно крыху сапсавалася, што запаволіла ход жніва. Але зараз усё стабілізавалася, і жніво працягваецца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.