Яны — насценныя, перакідныя — здаўна ўпрыгожвалі хаты беларусаў, прасвятлялі, узбагачалі ведамі і карыснымі парадамі, уздымалі настрой добрымі вершамі ці жартамі. А калі ўсё гэта яшчэ і на першай дзяржаўнай мове…
Днямі ў продаж паступіў новы каляндар «Родны край». На яго невялікіх старонках можна прачытаць пра нашых славутых папярэднікаў — юбіляраў 2021 года, пра зноў жа, нашыя вынаходніцтвы і адкрыцці, традыцыйныя святы і абрады. Знайсці адказы на заўжды актуальнае: як захаваць здароўе і бадзёрасць, як вырасціць багаты ўраджай, пабудаваць адносіны ў сям'і, знайсці свае карані, умацаваць сілу волі, не памыліцца ў выбары насення, прыгатаваць новыя стравы, што лепш есці на сняданак і што, напрыклад, рабіць са злосцю, калі хочацца яе спагнаць...
Дзякуючы гэтаму выданню чытач не прапусціць таксама святы (дзяржаўныя, прафесійныя, сусветныя...), свае і чужыя імяніны, знойдзе шмат карыснай інфармацыі з гісторыі нашых гарадоў і мястэчак...
Да ўсяго застаецца дадаць, што падрыхтавана гэтае выданне выдавецтвам «Беларусь». Тыраж яго 4500 паасобнікаў.
Алена Емяльянчык
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»