Верасень — лепшы час для адпачынку ў розных айчынных санаторыях, на прыватных пікніках або проста ў выездах на дачы. У першы месяц восені менавіта ў нас можна ўбачыць, як дрэвы пачынаюць мяняць сваё летняе «адзенне». Да таго ж сёлета мы паспеем як след атрымаць асалоду ад апошняга цёплага прамення.
Пачаткам восені ў кліматалогіі лічыцца ўстойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз адзнаку ў плюс 14 градусаў у бок паніжэння. У сярэднім па краіне гэты пераход адбываецца ў першай дэкадзе верасня. Сёлета пачатак верасня ў Беларусі апынецца досыць кантрасны. Цяплей за ўсё будзе па паўднёвым усходзе (у дзённыя гадзіны ад плюс 25 да 31 градуса) , на астатняй тэрыторыі краіны тэмпература паветра ўдзень будзе знаходзіцца ў межах 18—24 градусаў, а ў сярэдзіне першага тыдня месяца па захадзе краіны пры дажджлівым надвор'і дзённыя максімумы не перавысяць адзнаку ў плюс 15 градусаў, паведамляюць спецыялісты ў Белгідрамеце.
Беларускія спецыялісты лічаць, што верасень чакаецца цяплейшы, чым звычайна. Ападкі прагназуюцца ў межах нормы. Зацяжных дажджоў не прагназуецца.
Як правіла, у нашай краіне дзённая тэмпература паветра ў сярэдзіне верасня вагаецца ў межах плюс 12—16 градусаў. Начная тэмпература — 5—12 цяпла. Максімальна ўдзень — 26 градусаў цяпла, а мінімальна ўначы — плюс 2—4 градусы. У сярэднім колькасць ападкаў за дзень складае 27,4 мм. Пераважна ў другой палове месяца надвор'е ўжо прахалоднае і малавоблачнае.
Бліжэй да кастрычніка адчуваецца набліжэнне першай хвалі восеньскага пахаладання. У апошні тыдзень верасня звычайна мае месца істотнае паніжэнне тэмпературы на 3—7 градусаў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пачынаюцца замаразкі.
Сяргей КУРКАЧ
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.