Вы тут

У Беларусі — 72 141 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 900 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 72 141 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 543 966 тэстаў на каранавірус.

70 900 чалавек больш не хварэюць.

Памёр 691 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 25,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 857 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,9 млн, Індыя — больш за 3,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: gorod-plus.tv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?