Вы тут

«Што зараз адбываецца ў вас?» Да моладзі нашай краіны звярнуўся сербскі ансамбль «Косаўскія півоні»


Да моладзі нашай краіны звярнуўся ансамбль «Косаўскія півоні», сабраны з 15 гарадоў і вёсак «сэрца Сербіі» — Косава і Метохіі, «вашы браты і сёстры, славяне, вашы векавыя сябры — сербы! Нядаўна некаторыя з нас скончылі ўніверсітэт, некаторыя заканчваюць вучобу. Мы вашы равеснікі».


Звяртаючыся і аналізуючы ўласную гісторыю, маладыя сербы з болем назіраюць тое, што адбываецца зараз у Беларусі.

«У сённяшнім спажывецкім свеце ўсё больш хочацца ўвесь час мяняць і партнёраў, і вопратку, і машыны... Але Радзіма ж адна! Яна адзіная!»

Маладыя сербы ў лісце да сваіх беларускіх равеснікаў згадваюць не толькі палітычныя падзеі апошняга часу.

«Чаму вы не бачыце, што ваш Прэзідэнт як дасведчаны лідар падчас «кароны» не дазволіў поўную ізаляцыю чалавека ад чалавека, глыбока паважаючы тое, што ў менталітэце ўсіх славян закладзена — змагацца разам. Увесь свет глядзеў на вас і паважаў вас за гэта...

Хіба вы не зразумелі, што многія з нас глядзяць на Беларусь з павагай за тое, што вы знаходзілі ў сабе сілы дзесяцігоддзямі даглядаць сваю краіну, перамагаць на сусветных спаборніцтвах, адстойваць свае годнасць і суверэнітэт?»

Напрыканцы ліста сербскія равеснікі звяртаюцца да маладых беларусаў у спадзяванні, што тыя ўсё зразумеюць. «Зразумеюць, што трэба захоўваць адзінства народа, веры і дзяржавы, каб быць незалежнай, свабоднай, цудоўнай краінай.

Абдымаем вас, нашы дарагія сябры. З любоўю, верай і надзеяй з «сэрца Сербіі» — Косава і Метохіі!»

Прэв’ю: 1obl.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.