Вы тут

VІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28—29 верасня


VІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 28—29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.


Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі па выніках сустрэчы міністра гэтага ведамства Уладзіміра МАКЕЯ са сваім расійскім калегам Сяргеем ЛАЎРОВЫМ, якая адбылася ў Маскве.

Міністры замежных спраў дзвюх краін разгледзелі шырокае кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеяння ў межах Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у тым ліку на пляцоўках ААН і АБСЕ.

Бакі выказалі намер працягнуць сумесную работу, накіраваную на паэтапнае зняцце абмежаванняў па руху грамадзян праз беларуска-расійскую мяжу і ўзнаўленне транспартных зносін.

«У кантэксце правядзення VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, запланаванага на 28—29 верасня 2020 года ў Мінску і Мінскай вобласці, бакі падрабязна спыніліся на міжрэгіянальных сувязях, якія з'яўляюцца значным складнікам расійска-беларускіх адносін і садзейнічаюць раскрыццю патэнцыялу гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.