Вы тут

Што хвалюе жыхароў Клічаўскага раёна?


Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА правёў выязны прыём грамадзян і прамую лінію ў Клічаўскім раёне, што на Магілёўшчыне.

 


Фота sovrep.gov.by

— Званкі паступалі з розных рэгіёнаў краіны. Звароты датычыліся жыллёвых праблем, удасканалення аўтадарог, добраўпарадкавання населеных пунктаў, якасці мабільнай сувязі, — расказаў парламентарый.

Так, жыхара вёскі Буднева Клічаўскага раёна непакоіў стан пад'язной дарогі да прыпыначнага пункта Альхоўка. Гэтая праблема вядомая мясцовым органам улады, і яны шукаюць шляхі вырашэння. Жанчына, якая жыве ў вёсцы Усакіна, паведаміла аб нізкай якасці мабільнай сувязі ў гэтай мясцовасці.

На асабісты прыём да віцэ-спікера Савета Рэспублікі прыйшла жыхарка Клічава, якую турбуе будаўніцтва шматкватэрнага дома паміж вуліцамі Бабруйская і Сацыялістычная. Яна ўпэўнена, што такое будаўніцтва істотна паменшыць дваровую тэрыторыю, а таксама дзіцячую пляцоўку і паркоўку для аўтамабіляў.

Анатоль Ісачанка паабяцаў звярнуць на гэтае пытанне асаблівую ўвагу — накіраваць адпаведныя службы для праверкі адпаведнасці будаўніцтва гэтага аб'екта ўсім неабходным патрабаванням.

Асобныя пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, былі аператыўна вырашаныя, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння, узятыя на кантроль.

Загаловак у газеце: Дарогі, сувязь і будоўля

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.