Працаўнікі аграрнага сектара краіны звярнуліся з заявай. Яна размешчана на сайце верхняй палаты беларускага парламента.
У заяве гаворыцца, што аграрыі, якія займаюцца сваёй штодзённай карпатлівай работай, мірна працуюць, збіраюць ураджай, што паспеў, клапоцяцца аб тым, каб заўтра і ў перспектыве ў людзей быў хлебны каравай. Але адпаведным сілам, відаць, не даспадобы наша стваральная праца, выказваецца меркаванне ў дакуменце.
«Мы, беларускія сяляне, абураныя спробамі дэструктыўных сіл унесці ў грамадства смуту, дэстабілізаваць абстаноўку, увесці краіну ў хаос», — адзначаюць аўтары звароту.
Яны падтрымліваюць палітычны курс краіны, звяртаючы ўвагу на тое, што ўсё дасягнута выключна працай, а не мітынгамі і забастоўкамі. «Толькі на полі і ферме, каля станка і ў забоі, каля школьнай дошкі і за камп'ютарам, на сцэне тэатра ствараюцца матэрыяльныя і культурныя даброты для нашага чалавека», — падкрэслена ў звароце.
«Мы хочам вучыць і выхоўваць нашых дзяцей, бачыць іх шчаслівымі, спакойна няньчыць унукаў. Такія нашы намеры, і яны цалкам супадаюць з намерамі і дзеяннямі нашых уладаў, нашага Прэзідэнта. Мы не хочам узрушэнняў і супрацьстаянняў, мы хочам мірна працаваць і ўмацоўваць дабрабыт нашай Радзімы.
Мы супраць разбурэнняў, супраць дэстабілізацыі, супраць агрэсіі.
Мы, грамадзяне свабоднай, незалежнай міралюбнай краіны, не дазволім, каб наша Беларусь збочыла з вызначанага шляху!»
Падпісантамі дакумента выступаюць Беларуская аграрная партыя, Рэспубліканскі аграпрамысловы саюз і Беларускі сялянскі савет.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: kormanews.by
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.