Вы тут

З якімі праблемамі сутыкаюцца жыхары Камянецкага раёна


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр КАРПІЦКІ даведаўся, што хвалюе жыхароў Камянецкага раёна Брэстчыны.


Сенатар правёў тут прыём грамадзян і прамую лінію. Асноўная частка пытанняў датычылася аказання планавай медыцынскай дапамогі, бо парламентарый працуе галоўным урачом Брэсцкай абласной бальніцы і для мясцовых жыхароў гэта добрая магчымасць звярнуцца да яго па прафесійную дапамогу. Усім тым, хто звярнуўся, былі прызначаны даты кансультацый спецыялістаў і шпіталізацыі ў абласную клінічную бальніцу.

Арганізатары раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020» прапанавалі абмеркаваць праграму мерапрыемства. На думку парламентарыя, заўсёды радасна, калі прыёмы праходзяць у канструктыўнай атмасферы:

— Калі праблему, з якой звяртаюцца, атрымліваецца вырашыць на месцы, ці калі звяртаюцца не толькі з праблемамі, але і прыходзяць па мудрую і добрую параду, — падкрэсліў ён.

Пасля прыёму Аляксандр Карпіцкі абмеркаваў з кіраўніцтвам райвыканкама выкананне даручэнняў па зваротах грамадзян, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Гаворка ішла пра забеспячэнне адной са школ Камянецкага раёна санітарна-тэхнічным абсталяваннем і арганізацыі двухбаковага выезду з аўтастаянкі СШ № 2 райцэнтра.

У той жа дзень сенатар прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе былі разгледжаны пытанні рэалізацыі дзяржпраграм «Будаўніцтва жылля» і «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак» на 2016—2020 гады. Аляксандр Карпіцкі адзначыў неабходнасць і надалей забяспечваць каардынацыю работы ўсіх структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна па рэалізацыі праграм будаўніцтва жылля, забяспечыць аказанне паслуг у межах сацыльнага заказу, пастаяннае інфармаванне грамадзян аб тым, што зроблена, праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.

Таксама сенатар расказаў, як складваецца сітуацыя на Брэстчыне з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і які прагноз надалей у рэгіёне.

Загаловак у газеце: Хто з праблемай, а хто і па параду...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...