Вы тут

Скарбонка мастацкіх здабыткаў землякоў


Да Дня беларускага пісьменства пабачыў свет зборнік “Васільковае поле Айчыны”. У ім сабраны творы землякоў ці тых аўтараў, хто ў розныя гады жыў і працаваў у Бялынічах, Бялыніцкім краі.


Па традыцыі розныя дзяржаўныя кніжныя выдавецтвы рыхтуюць падарункі да Дня беларускага пісьменства. Сёлета — да свята, сталіцай якога стануць Бялынічы, на Магілёўшчыне. З навінак, выдадзеных з гэтай нагоды, — зборнік “Васільковае поле Айчыны” ў серыі “Беларусь літаратурная” выдавецтва “Мастацкая літаратура”

Вядомы пісьменнік, галоўны рэдактар Бялыніцкай райгазеты “Зара над Друццю” Міхась Карпечанка ўклаў рэгіянальную анталогію. Сабраў творы землякоў ці тых аўтараў, хто ў розныя гады жыў і працаваў у Бялынічах, Бялыніцкім краі. Пад адной вокладкай сабраны паэзія, проза, публіцыстыка. Аўтары: Зянон Фіш, Васіль Жудро, Наталля Батракова, Вячаслаў Казакевіч, Міхась Карпечанка, Уладзімір Кароль, Віктар Кунцэвіч, Змітрок Марозаў, Аляксандр Мельнікаў, Васіль Найдзін, Юрый Несцярэнка, Мікола Падабед, Рыгор Сарока, Оскар Курганаў, Віктар Хаўратовіч, Мікола Целеш, Янка Шарахоўскі, Рыгор Яўсееў, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Алег Пліндоў, Васіль Дзеравяшка, Ала Войлакава, Міхась Радоўскі, Антон Шчырыца, Вольга Данілава, Павел Данілаў, Уладзімір Серыкаў, Віктар Сухараў, Аляксандр Караленка, Святлана Магілеўчык, Леанід Бекарэвіч, Валерый Палуда, Генадзь Выбарнаў, Тамара Ракіцкая, Фёдар Ігнатовіч, Сяргей Скамейка, Уладзімір Скамейка.

Цікавыя лёсы ў аўтараў “Васільковага поля Айчыны”. Уладзімір Кароль, напрыклад, закончыў Ленінградскі дзяржуніверсітэт, служыў у ваеннай авіяцыі, аўтар кніг “В небе России”, “Крылья Петербурга”, “Воздушная гавань Петербурга”. Оскар Курганаў (сапраўднае імя: Якаў Іерамеевіч Эсцеркін, 1907–1997) — лаўрэат Ленінскай прэміі, сцэнарыст вядомага кінафільма “Освобождение”. Наталля Батракова жыве ў Мінску, і сёння гэта — адзін з найбольш тыражных празаікаў Беларусі. Вячаслаў Казакевіч — паэт і літаратуразнаўца, які жыве і працуе ў Японіі. Празаік Мікола Целеш доўгі час жыў у ЗША.

Варта нагадаць, што “бялыніцкі” літаратурна-мастацкі зборнік прадаўжае серыю “Беларусь літаратурная”, прысвечаную розным рэгіёнам Беларусі. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якое доўгі час рупіцца над серыяй, заслугоўвае самай высокай адзнакі. Будзем спадзявацца, што праца над унікальным творчым праектам прадоўжыцца і надалей. Кожны з рэгіёнаў, раёнаў нашай багатай на таленты краіны заслугоўвае такога выдання.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».