Вы тут

Імпрэза ў гонар Перамогі


З удзелам суполкі “Мара” ды ансамбля “Паўлінка” 15 жніўня прайшоў у Ліепаі святочны вечар у гонар 75­годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне


Святочную імпрэзу ў канцэртнай зале “Ліелайс дзінтарс” (“Вялікі бурштын”) арганізавала Генконсульства Расіі ў Ліепаі пры падтрымцы Урада Масквы. У эмацыйнай прамове Генеральны консул Аляксей Беланосаў адзначыў, што сёння як ніколі раней зразумела: наша барацьба за праўду пра вайну, за памяць пра агульны подзвіг народаў былога СССР — гэта барацьба не толькі за мінулае, але ў першую чаргу за нашу мірную сучаснасць і будучыню.

На канцэрце выступіў ансамбль беларускай песні “Паўлінка” Беларускай суполкі “Мара”. Гучалі песня пра вайну на беларускай мове й песня “Пажаданне”: як пажаданне міру Беларусі ды яе народу. А Валянціна Абатурава, даўняя ўдзельніца “Паўлінкі”, выступіла сольна. Гасцей парадавалі яшчэ спявачка Мар’яна Матвеева, мясцовыя ансамблі ўкраінскай песні “Барвинок” і “Славянская душа”, рускі фальклорны гурт “Ярило”.

Кіраўніца “Паўлінкі” Жанна Буйніцкая дзякавала ветэранам за тое, што яны падарылі нам 75 гадоў мірнага жыцця. Нагадала: мы — нашчадкі пераможцаў, беларусаў-вызваліцеляў, родам з краіны, якая страціла ў вайне кожнага трэцяга жыхара. З ветэранаў, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на свяце была Ганна Дзям’янаўна Астапава: пра яе мы пісалі ў сёлетнім 14-м нумары газеты.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Выбар рэдакцыі

Культура

Мінск 1941. Як гэта было

Мінск 1941. Як гэта было

Неба пачарнела ад самалётаў.

Палітыка

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

​Дэпутаты прынялі ў першым чытанні змены ў законы аб ахове суверэнітэту і канстытуцыйнага строю

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць чарговае пасяджэнне пятай сесіі.