Вы тут

Ігар Луцкі: Да Дня беларускага пісьменства мы рыхтуемся цэлы год


Карэспандэнт «Звязды» у пярэдадзень ХХVІІ Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах задаў некалькі пытанняў міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Інтэрв’ю чытайце ў заўтрашнім нумары газеты «Звязда», а зараз прапануем кавалак матэрыяла Кастуся Ладуцькі.

Ігар Луцкі: «Працуючы на тэлебачанні, я не раз слухаў удзельнікаў конкурсу „Жывая класіка“. Дык калі дзеткі чыталі нешта з Куляшова — было вельмі шчымліва. Народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў. У яго раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», а шмат хто, відаць, і фільмы, знятыя па гэтых кнігах, глядзеў, столькі болю і народнага плачу, што іх не лішнім было б прачытаць сёлетнім мітынгоўшчыкам і разбуральнікам Беларусі. Любаванне хараством роднага слова падштурхоўвае яшчэ адну акалічнасць, а можа і выключна сёлетнюю адметнасць свята пісьменства адзначыць. І мясцовыя арганізатары Дня беларускага пісьменства, і ўсе мы, хто далучаны да яго праграмы, думалі пра сацыялізацыю свята, пра тое, каб спалучыць высокае і зямное. Таму ж і многіх мясцовых пісьменнікаў згадваем, таму і моладзь пастараліся ўключыць у квэст-гульню „Скарбы князя Гальшанскага“, прысвечаную жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Мы стараліся так сфарміраваць праграму, так тэматычна вылучыць многія абсягі, каб усім было цікава. І самім пісьменнікам, і простаму чалавеку, які адарваўся ад важкіх восеньскіх клопатаў і ў выніку зразумеў бы, што не дарэмна патраціў час. І сваімі роднымі Бялынічамі ў новых, скажам так, строях палюбаваўся, і насыціўся добрымі, светлымі ўражаннямі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.