Вось і прыйшоў верасень, і адно з пытанняў, якое першы восеньскі месяц дадаў мамам — пра паўнавартаснае харчаванне дзіцяці. Калі на працягу дня мы не ў сілах кантраляваць тое, што есць наша малое (а асартымент школьных буфетаў — гэта булачкі і шакаладныя батончыкі), то па меншай меры сняданак (і вячэра, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя) — пакуль яшчэ ў нашай уладзе. Сняданак школьніка — які ён павінен быць? Пра гэта мы вырашылі спытаць спецыяліста па тэхналогіях збалансаванага і правільнага харчавання.
Снедаць або не?
— Сёння ў многіх сем’ях наогул не прынята снедаць. Дарослыя выпіваюць кубачак кавы на бягу, і дзеці пераймаюць звычку бацькоў не есці да 12–13 гадзін дня. Ды і як можна патрабаваць ад дачкі ці сына снедаць, калі нават дарослым адразу пасля абуджэння есці не хочацца? Дык, можа, няма чаго і агарод гарадзіць? Не хочацца — не еш, сытней паабедаеш?
— Гэта шкоднае перакананне. Сняданак — адзін з найважнейшых, калі не самы важны прыём ежы за дзень, асабліва для школьніка. Ён забяспечвае арганізм энергіяй на першую і самую актыўную палову дня, пастаўляе неабходныя карысныя рэчывы ўсім органам і сістэмам. Для дзіцяці, якое ідзе на ўрокі ў школе, потым — на факультатывы, потым, дапусцім, на заняткі ў спартыўнай секцыі або мастацкай студыі, сняданак проста неабходны. Бацькі абавязаны паклапаціцца, каб гэты прыём ежы быў не толькі смачны, але і карысны. Не хочацца есці адразу пасля сну? Падніміце дзіця на 10–15 хвілін раней. Паверце, карысці для здароўя будзе больш, чым спаць да апошняга, а потым галодным адпраўляцца ў школу, — сцвярджае намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Алена Маргунова. — Дарослым, дарэчы, таксама важна снедаць. Звычка снедаць зберажэ ад эндакрынных і сардэчных захворванняў, дапаможа пазбегнуць лішняй вагі і захавае зубы здаровымі да глыбокай старасці. Нашы звычкі закладваюцца з дзяцінства. Снедайце самі і прывучыць снедаць сваіх дзяцей.
— Раніцай гатаваць няма часу. Ці можна абысціся «гатовымі» варыянтамі — скажам, па амерыканскім прынцыпе: малако і шматкі?
Працяг — у затрашнім нумары газеты «Звязда».
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»