Вы тут

Выбух у Бабруйску — з наступствамі


Позна ўвечары ў аўторак прагрымеў выбух у Бабруйску. Здарэнне адбылося ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярхоўкі, што знаходзіцца на вуліцы Лынькова. У цяжкім стане ў бальніцу быў шпіталізаваны 55-гадовы мужчына. У яго дыягнаставаныя апёкі 60 % паверхні цела розных ступеняў — ад першай да трэцяй.


Фота: МНС.

Выбух меў наступствы і для іншых жыхароў дома. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, 23 чалавекі былі вымушаны адправіцца на начлег у гасцініцу. Яшчэ каля трыццаці звярнуліся пусціць да сваякоў. Справа ў тым, што газ, які выбухнуў, стварыў шмат праблем. У кватэры ён выбіў аконныя і дзвярныя блокі. Праз перакрыцце аднаго з пакояў прайшла расколіна. Выбуховая хваля выбіла шкло ў трох аўтамабілях, якія былі прыпаркаваныя ў двары. У суседніх кватэрах папсаваныя аконныя і дзвярныя блокі.

Што папярэднічала здарэнню? Сітуацыю патлумачылі ў Следчым камітэце.

— Увечары ў аўторак у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што мужчына ўключыў газ і нікога да сябе не пускае. У дачыненні да названага мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 артыкула 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульна небяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці