У Мінскай вобласці прайшоў аўтапрабег у падтрымку міру, стабільнасці і спакою. За два дні — 5 і 6 верасня — яго ўдзельнікі пабывалі ў кожным раёне сталічнага рэгіёна, агульны маршрут аўтапрабегу склаў 1200 кіламетраў.
Акцыя стала адной з самых маштабных сярод падобных у краіне, паведамілі ў Мінаблвыканкаме. Паўдзельнічаць у ёй вырашыла больш за 600 аўтааматараў з усіх раёнаў Міншчыны, больш за 1000 аўтамабіляў. Цікавы і фармат мерапрыемства: у кожным раёне аўтамабілісты перадавалі адно аднаму дзяржаўны сцяг.
Удзельнікі ўпрыгожылі свае аўтамабілі чырвона-зялёнымі стужкамі і дзяржаўнымі сцягамі нашай краіны. На ўрачыстым старце мерапрыемства ўдзельнічалі кіраўнікі вобласці, прадстаўнікі грамадскасці, моладзь. Аб сваім жаданні падтрымаць мір, стабільнасць і бяспеку ў краіне заявілі людзі розных узростаў, прафесій і захапленняў.
Пасля гэтага ад Кургана Славы стартавалі першыя 40 машын з жыхарамі Смалявіцкага раёна. Яны перадалі сцяг аўтааматарам з Жодзіна. Тыя, у сваю чаргу — кіроўцам у Барысаўскім раёне. Далей маршрут аўтапрабегу прайшоў праз 11 раёнаў вобласці, а фінішаваў увечары ў Капылі. На наступны дзень удзельнікі зноў адправіліся ў дарогу, каб пабываць у заходніх і паўночных рэгіёнах Міншчыны. Аўтааматары наведалі таксама мемарыяльны комплекс «Хатынь». Завяршыўся аўтапрабег у Мінскім раёне.
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.