Арганізатары яшчэ раз нагадаюць аб семантыцы дзяржаўнай сімволікі Беларусі. А далучыцца да праекта зможа кожны жыхар Гродзенскай вобласці. Як гэта зрабіць?
Ідэя ў кожнага можа быць свая. Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры аблвыканкама Ірыны Жук-Куніцкай, спосабы самыя розныя. Хтосьці можа расказаць сваімі словамі, запісаць відэаролік, скласці верш, намаляваць карціну ці зрабіць фотаздымак. Крэатыў і разнастайнасць вітаюцца. Галоўнае, данесці свае адносіны да дзяржаўнага сцяга ў кантэксце яго палітры.
— Кожны грамадзянін павінен даражыць нацыянальнымі сімваламі дзяржавы, у якой жыве, ведаць іх семантыку. Калі чалавек разумее значэнне кожнага элемента і колеравай гамы дзяржаўных герба і сцяга, тады ён будзе больш асэнсавана іх успрымаць і ганарыцца гэтымі сімваламі, разумець, наколькі яны блізкія яго сэрцу, — кажа Ірына Жук-Куніцкая.
Па словах суразмоўніцы, гродзенцы сталі праяўляць інтарэс да новага праекта і дасылаць свае работы. Прыклад паказалі арганізатары — прадстаўнікі сістэмы адукацыі і культуры вобласці. Не засталіся ўбаку і бібліятэкары. У рамках чэленджа яны запускаюць свой падпраект #Сцягlіne. Дарэчы, па ініцыятыве чытачоў бібліятэкі імя Карскага. Умовы простыя: чытачы падбіраюць цытату з любой кнігі, якая адлюстроўвае іх погляд ці асацыяцыю з колерамі дзяржаўнага сцяга. Аўтарскія работы будуць размешчаны на сайце ўпраўлення культуры аблвыканкама і ў яго Telegram-канале.
Маргарыта УШКЕВІЧ
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.