16 студзеня, субота

Вы тут

У Бялынічах Выдавецкі дом «Звязда» прадставіў кніжныя навінкі


На свяце беларускага пісьменства, якое прайшло 5-6 верасня ў горадзе Бялынічы (Магілёўская вобласць), на пляцоўках Выдавецкага дома «Звязда» адбыліся прэзентацыі кніг.


Журналіст «СБ. Беларусь сёння» Інэса Плескачэўская распавяла пра сваю кнігу «Без железного занавеса». Гэта не першы досвед супрацоўніцтва выдавецкіх дамоў: два гады таму ў «Звяздзе» выйшла кніга «Исторические прогулки с Франциском Скориной», якая стала бэстсэлерам.

Над кнігай «Без железного занавеса» журналістка працавала пяць гадоў. Задумваючы праект, успамінае аўтар, яна хацела расказаць пра змены, якія адбыліся ў былых сацыялістычных краінах. Плескачэўская працавала ў сямі краінах і арганізавала больш за 70 інтэрв’ю. Сярод суразмоўцаў — апошні легітымны цар Балгарыі Сімяон II, нямецкі палітык, генеральны сакратар Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Эган Крэнц, першы прэм’ер-міністр незалежнай Славакіі Уладзімір Меч’яр, адзін з найбагацейшых людзей Румыніі і візіянер Фларын Тапеш, сусветна вядомы польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі і саліст венгерскай групы «Амега» Яноша Кабора.

Дзмітрый Юртаеў і Яна Явіч — частыя госці літаратурных сустрэч. Як заўсёды, прэзентацыя іх твораў на дзіцячай пляцоўцы ў парку «Ліпавы Гай» стала шумным і вясёлым прадстаўленнем.

Аўтар папулярнай кнігі «Ни секунды тишины!» Дзмітрый Юртаеў не проста знаёміў публіку са сваімі героямі (вясёлым непаседам Шурум-Бурумам, шкодным катом Васькам, сумным Мішкам, няўдачлівым Зайцам), але і з удзелам юных памочнікаў рабіў з кожнага верша сапраўднае прадстаўленне. Былі і новыя вершы пра Ябеду, Скнару, Акулярыка на рускай і беларускай мовах. Усе яны не проста смешныя, але і павучальныя.

Яна Явіч у гэты раз прадставіла кнігу «Утена во Франции», якая з’яўляецца працягам першай кніжкі пра прыгоды качачкі Уцёны, а таксама новыя дзіцячыя вершы. І проза, і паэзія пісьменніцы выклікала цікавасць у чытачоў, якія тут жа пачалі задаваць пытанні «А хто такая Уцёна? А што яна рабіла ў Францыі? А хто такі Жозэф Фердынанд Шэвалье, Гюстаў Эйфель, Леанарда да Вінчы? А як трапіць у Дыснэйлэнд?» Адказы на іх вядома ёсць у новай кніжцы Яны Явіч. Дарэчы, ілюстрацыі ў ёй выкананыя... Дзмітрыем Юртаевым!

Дзмітрый і яна зладзілі для чытачоў сапраўдныя фотапаці і аўтографсесію.

Пісьменнік Павел Гушынец прадставіў на свяце дзіцячую казачную аповесць «Приключения Буки Злюки», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».

Не прыйшлося сумаваць юным чытачам і на прэзентацыях Жанны Міус, якая прадстаўляла Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пісьменніца забаўляла юных чытачоў вясёлымі вершамі са свайго зборніка «Странные детки». А на наступны дзень менавіта тут, у Бялынічах, прайшла прэзентацыя яе новай кнігі вершаў «Первоапрельский суп».

На дзіцячай плошчы два дні не вычэрпваўся феерверк гумару, вясёлага настрою і яркіх эмоцый. Хлопцы і дарослыя надоўга зарадзіліся добрым настроем.

Юлія ДАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.