Вы тут

Анлайн-платформа «Нулявога верасня» запушчана ў Беларусі


Яе мэта — аб'яднаць спецыялістаў па рабоце з дзецьмі, бацькоў, СМІ, кампаніі і лідараў думак, каб прадухіліць булінг сярод дзяцей. Ініцыятарам платформы выступіла група інтэлектуальных валанцёраў. Ідэю праекта падтрымаў Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі БДПУ імя Максіма Танка.


Булінг — від псіхалагічнага або фізічнага гвалту, калі адбываецца сістэматычны пераслед аднаго або некалькіх дзяцей групай. Сёння для цкавання ўсё часцей выкарыстоўваюцца інтэрнэт-тэхналогіі: смартфоны, месенджары і сацыяльныя сеткі. Такім чынам булінг ператвараецца ў кібербулінг.

Згодна з Нацыянальным даследаваннем па ацэнцы сітуацыі з гвалтам у дачыненні да дзяцей, якое праводзілася ў 2018 годзе шэрагам дзяржаўных устаноў краіны пад эгідай ЮНІСЕФ, у беларускіх школах шырока распаўсюджана цкаванне дзецьмі адно аднаго. Так, кожнае другое дзіця, якое навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, і два з пяці навучэнцаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі былі ахвярамі гвалту ў школьным асяроддзі. Пры гэтым пра ганенні з боку аднагодкаў і старэйшых дзяцей паведамілі 53,3 % вучняў 8—11 класаў інтэрнатных устаноў; 60,1 % — вучняў 5—7 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 82,1 % вучняў 5—7 класаў інтэрнатных устаноў. А па звестках даследавання Mіcrosoft, у свеце з кібербулінгам сутыкаецца 65 % дарослых і падлеткаў.

«Самы эфектыўны сродак супраць булінгу — распаўсюджванне ідэі аб яго недапушчальнасці, каб дзеці разумелі, што цкаванне можа зламаць жыццё іншаму чалавеку, выклікаць дэпрэсію ці стаць прычынай нежадання жыць, а бацькі ведалі, як рэагаваць на паводзіны дзіцяці, калі яно стала ўдзельнікам булінгу», — адзначыла Вольга ШАРАТУТА, ініцыятар анлайн-платформы «Нулявога верасня».

Платформа акумулюе наступную інфармацыю:

1. Для дзяцей: інструкцыя, што такое цкаванне, як дзейнічаць, калі цябе цкуюць альбо калі ты з'яўляешся сведкам булінгу ці агрэсарам. Да каго звярнуцца па дапамогу. Інструкцыяй можна скарыстацца самастойна і падзяліцца ёй з сябрамі. У планах платформы — стварэнне YouTube- і Тelegram-кантэнту для дзяцей ад спецыялістаў па рабоце з дзецьмі, які змяшчае інфармацыю аб тым, як абараніць сябе і сваіх сяброў ад булінгу.

2. Для бацькоў: памятка, як адрозніць булінг ад канфлікту, а таксама інструкцыя «Што рабіць, калі ваша дзіця — удзельнік цкавання». У далейшых планах — стварэнне YouTube- і Тelegram-кантэнту для бацькоў ад спецыялістаў па рабоце з дзецьмі з адказамі на пытанні, як вырашаць праблему булінгу сярод дзяцей разам.

3. Для спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі: Тelegram-канал для фарміравання супольнасці, зацікаўлена ў абмене ведамі і вопытам па рабоце з праблемай булінгу сярод дзяцей. Тут будзе прапаноўвацца анонс вэбінараў, прамых эфіраў і анлайн-лекцый ад айчынных і замежных спецыялістаў у сферы дзіцячага булінгу.

— Гвалт у школьным асяроддзі — адна з найбольш вострых сацыяльных праблем сярод моладзі ва ўсім свеце і ў нашай краіне. Пра гэта сведчыць і статыстыка зваротаў у Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі: кожны чацвёрты звязаны з праблемамі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Доўгі час цкаванне лічылася хоць непазбежным, але бяспечным злом у дзіцячых калектывах, аднак сёння псіхолагі ўпэўненыя ў тым, што падобны вопыт зусім не бяскрыўдны і можа мець сур'ёзныя наступствы. Справіцца з цкаваннем у адзіночку практычна немагчыма, а таму вельмі важна, каб дзіця, якое стала ахвярай ці сведкам булінгу, расказала пра яго бацькам, настаўніку або школьнаму псіхолагу, — падкрэслівае Таццяна КОЛАС, педагог-псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі БДПУ імя Максіма Танка. — Абараніць дзяцей ад гвалту — задача дарослых, і наша галоўная зброя ў барацьбе з булінгам — гэта чуласць, інфармаванасць, здольнасць убачыць праблему і своечасова прыйсці на дапамогу.

З цягам часу анлайн-платформа будзе напаўняцца кантактамі спецыялістаў і ўстаноў, якія прафесійна працуюць над прадухіленнем цкавання і аказваюць дапамогу дзецям і іх бацькам. Ініцыятары «Нулявога верасня» працягваюць збіраць аднадумцаў, каб разам прадухіляць ыбулінг сярод дзяцей, і гатовыя разгледзець любыя прапановы па супрацоўніцтве ад камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, аднадумцаў і валанцёраў. Кантакт для сувязі 0september.by@gmaіl.com.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Загаловак у газеце: Спынім булінг разам!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.