Унікальная магчымасць набыць эксклюзіўны экспанат мелася ў гасцей літаратурнага свята ў Бялынічах. Падчас гэтага мерапрыемства прэзентаваны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах».
Урачыстае гашэнне адбылося ў святочны дзень 6 верасня.
— Ёсць шмат калекцыянераў, якія імкнуцца набыць канверты са спецыяльным гашэннем, — кажа намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла «Белпошты» Галіна Марчанка. — Справа ў тым, што адбітак спецыяльнага штэмпеля «Дзень беларускага пісьменства» можна было паставіць толькі ў дзень свята. Прычым абсалютна бясплатна. І таксама бясплатна пераслаць паштовую картку з гэтым арыгінальным адбіткам у любы пункт Беларусі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.