Вы тут

Рысавае жніво


У правінцыі Гуйчжоу ўборка ідзе поўным ходам.


У пасёлку Гаанян павета Цяньчжэн, што ў правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай) гарачы час — прыйшла пара уборкі заліўнога рысу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Жніво ідзе на раўнінных участках, якія знаходзяцца пасярод гор. Апроч усяго іншага гэта вельмі прыгожа. Паколькі рысавы ландшафт выглядае маляўніча. 

Спецыялісты кітайскай Акадэміі навук апублікавалі вынікі новага даследавання, падчас якога было ўстаноўлена, што ўпершыню вырошчваць рыс жыхары Паднябеснай сталі каля 10 тысяч гадоў таму. З рысу варылі віно, рабілі муку, крухмал, рысавае масла, локшыну, воцат і нават паперу. 

У нашы дні ў КНР пад гэтую культуру выдзелена адна пятая частка сельскагаспадарчых палеткаў.

У кітайскай сям’і рыс з’яўляецца самым запатрабаваным прадуктам, як і чай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.