Перакладзены назвы аб’ектаў Чырвонай планеты.
Кітайскае астранамічнае таварыства (КАТ) апублікавала на сваім афіцыйным партале спіс рэкамендуемых варыянтаў назваў 1136 марсіянскіх кратэраў на кітайскай мове, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У таварыстве нагадалі, што дадзеныя даступныя для ўсіх аматараў астраноміі. Яны таксама могуць знайсці кітайскі пераклад адпаведнай лексікі на анлайн-платформе Нацыянальнага цэнтра астранамічных дадзеных.
Раней КАТ апублікавала першы спіс рэкамендуемых варыянтаў назваў на кітайскай мове 811 аб’ектаў рэльефу Чырвонай планеты. У мэтах садзейнічання навуковым даследаванням і папулярызацыі навукі таварыства правяло работу па перакладзе на кітайскую мову каля 2000 тэрмінаў марсіянскай мясцовасці, агучаных Міжнародным астранамічным саюзам (МАС).
Пераклады былі разгледжаны і адобраны адмысловым камітэтам пад кіраўніцтвам КАТ і Кітайскага нацыянальнага камітэта па тэрмінах у галіне навукі і тэхнікі. Астраномы пачалі сістэматычна называць аб’екты рэльефу Марса з ХVII стагоддзя на аснове назіранняў за ім пры дапамозе тэлескопа. Найменне тапаграфічных аб’ектаў на планетах Сонечнай сістэмы было ініцыявана МАС пасля яго заснавання ў 1919 годзе.
Прэв’ю: nsn.fm
Будзе адзначацца ў снежні.
На нашай планеце, здавалася б, усё ужо вывучана.
Расказала «Звяздзе», чаму адпачынак у вёсцы можа стаць незабыўным.
МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.