У Мінску прайшлі перагаворы выконваючага абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрыя Піневіча і міністра аховы здароўя Расіі Міхаіла Мурашкі. Адзначым, што міністэрствы вядуць актыўную сумесную работу па арганізацыі ў Беларусі клінічных выпрабаванняў і дзяржаўнай рэгістрацыі расійскай вакцыны «Гам-КОВІД-Вак» для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.
Бакі дамовіліся аб правядзенні ў Беларусі клінічных выпрабаванняў, а пасля — аб правядзенні мультыцэнтравых даследаванняў у некалькіх лячэбных установах, што дазволіць скараціць тэрміны збору інфармацыі для рэгістрацыі вакцыны.
Таксама дасягнута дамова аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі, у тым ліку на пляцоўках розных інтэграцыйных структур (Саюзная дзяржава, Еўразійскі эканамічны саюз). Падчас візіту ў Беларусь афіцыйнай дэлегацыі ўрада Расіі на чале з Міхаілам Мішусціным былі пацверджаны намеры працягнуць рэалізацыю сумесных праграм і праектаў у сферы аховы здароўя ў межах Саюзнай дзяржавы. У тым ліку мяркуецца прапрацаваць тэму стварэння агульнай інфармацыйнай прасторы.
Таксама было адзначана, што спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Федэральнай службы па наглядзе ў сферы аховы правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека Расійскай Федэрацыі (Расспажыўнагляд) працягнуць кансультацыі і абмен інфармацыяй аб эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі COVІD-19 у мэтах найхутчэйшага аднаўлення авіяцыйных і іншых відаў транспартных зносін паміж дзвюма краінамі.
Алена КРАВЕЦ
Наперад да актыўнага даўгалецця.
СТРАЛЕЦ. Наперадзе — тыдзень, поўны непрадказальных момантаў. Вашы адаптыўнасць і ўменне хутка мяняцца прыйдуцца як нельга дарэчы.