Вы тут

Пакет з прапановамі з мэтай сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў падрыхтаваны ФПБ


Пакет з прапановамі з мэтай сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў падрыхтаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і падтрыманы Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.


Важным кірункам старшыня ФПБ Міхаіл Орда і міністр Ірына Касцевіч лічаць прыняцце дадатковых мер па пытаннях матэрыяльнай адказнасці работнікаў у частцы спагнання з работнікаў грошай на штрафы, якія атрымалі кіраўнікі прадпрыемстваў. Забарона на гэтае дзеянне прадугледжана змяненнямі ў Працоўны кодэкс Беларусі, якія дзейнічаюць сёлета са студзеня. Аднак судовыя рашэнні, што ўступілі ў сілу да пачатку дзеяння новага кодэкса, працягваюць рэалізоўвацца, і з людзей вылічваюць значныя сумы ў лік штрафу кіраўнікоў. Такі падыход неабходна скарэкціраваць і вызваліць работнікаў ад гэтых выплат, упэўнены кіраўнікі Мінпрацы і ФПБ. Адпаведную прапанову па змене заканадаўства плануецца ў найбліжэйшы час унесці ва ўрад.

Пэўныя прапановы датычацца і асаблівасцяў работы ва ўмовах пандэміі, другая хваля якой, як мяркуецца, неўзабаве закране Беларусь. Каб прадухіліць заражэнне супрацоўнікаў на месцах, неабходна ўмацаваць гібкасць працоўнага заканадаўства. З гэтай мэтай плануецца зацвердзіць права наймальніка даваць работніку, які кантактаваў з захварэлымі ці прыбыў з рэгіёнаў з павышанай рызыкай заражэння, з яго згоды адпачынак цягам да 15 каляндарных дзён для знаходжання ў самаізаляцыі з захаваннем заробку ў памеры не ніжэй як дзве траціны тарыфнага акладу, паведамляе БелТА.

Міністр працы і старшыня ФПБ асабліва падкрэслілі неабходнасць магчымасці наймальніку ствараць з асобных катэгорый работнікаў «падменны працоўны рэзерв» на выпадак інфіцыравання асноўнага персаналу. Мяркуецца таксама нарматыўна замацаваць права работадаўца даваць работніку з яго згоды адпачынак для самаізаляцыі ва ўмовах абавязковага знаходжання ў месцы, якое абярэ наймальнік. Пры гэтым захаваецца заробак работніка ў памеры не менш за ўстаноўлены яму тарыфны аклад, калі іншае не прадугледжана калектыўным дагаворам ці пагадненнем.

Механізмы рэалізацыі прапанаваных мер пакуль прапрацоўваюцца з галіновымі міністэрствамі і ведамствамі.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Права на самаізаляцыю і падменны працоўны рэзерв

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.