Прапануюць жыхарам кітайскай сталіцы.
Пекін прапануе сваім жыхарам купоны на наведванне кінатэатраў на суму 10 млн. юаняў (каля 1,4 мільёна долараў), каб ажывіць кінарынак, які пацярпеў ад эпідэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кінагледачы могуць атрымаць купоны да 16 лістапада праз афіцыйны рахунак Beijing Culture-easy Card ў сацсетцы WeChat і выкарыстоўваць іх на некалькіх буйных платформах продажу квіткоў у кіно.
Мясцовыя ўлады абвясцілі ў суботу аб гэтым кроку, які закліканы адрадзіць энтузіязм спажыўцоў да кінатэатраў. Тэатры ў Пекіне аднавілі сваю працу 24 ліпеня пасля шматмесячнага закрыцця на фоне эпідэміі.
Пекін таксама правёў спецыяльныя паказальныя мерапрыемствы, як анлайн, так і афлайн, падчас Пекінскага міжнароднага кінафестывалю.
Прэв’ю: ekd.me
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.