Вы тут

Фінал IV конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» пройдзе 15-18 верасня


Рэспубліканскі конкурс будзе арганізаваны па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International і аб’яднае спаборніцтвы сярод маладых рабочых, спецыялістаў і навучэнцаў устаноў прафесійнай і вышэйшай адукацыі па прафесійных кампетэнцыях у сферы вытворчых, інфармацыйных, будаўнічых, транспартных тэхналогій, сацыяльных і персанальных паслуг, моды і дызайну.


Праграма Рэспубліканскага конкурсу ўключае спаборніцтвы па 38 конкурсных кампетэнцыях WorldSkills, сярод іх «малярныя і дэкаратыўныя работы», «сталярная справа», «вытворчасць мэблі», «геадэзія», «інжынерны дызайн CAD», «мехатроніка», «зварачныя работы», «электроніка», «мабільная робататэхніка», «тэхналогія моды», «візуальны мерчэндайзінг», «фларыстыка», «транспарт і лагістыка», «кузаўны рамонт», «аўтамабільныя тэхналогіі», «эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын», «цырульніцкае майстэрства», «прыкладная эстэтыка», «кулінарнае мастацтва», «рэстаранны сэрвіс», «хлебапячэнне», «вэб-дызайн і распрацоўка», «сеткавае і сістэмнае адміністраванне» і іншыя. 

Упершыню на Рэспубліканскім конкурсе будуць прадстаўлены такія кампетэнцыі, як «Тэхналогіі праектавання будынкаў» і «Пачатковая адукацыя». Таксама пройдуць спаборніцтвы па чатырох конкурсных кампетэнцыях InclusionSkills: «Тэхналогія моды», «Вэб-дызайн і распрацоўка», «Графічны дызайн», «Сістэмнае адміністрыраванне».

У рамках «WorldSkills Belarus» будуць прадстаўлены таксама пяць дэманстрацыйных кампетэнцый: «Полімеханіка і аўтаматызацыя», «Прамысловы дызайн», «Акватроніка», «Распрацоўка мабільных праграм» і «Ювелірная справа». А ў рамках JuniorSkills адбудуцца спаборніцтвы па дзесяці конкурсных кампетэнцыях сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 

У Рэспубліканскім конкурсе будуць спаборнічаць каля 350 канкурсантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Да ўдзелу ў спаборніцтвах таксама запрошаныя каманды з Расіі, Польшчы і Казахстана.

Рэспубліканскі конкурс «WorldSkills Belarus 2020» пройдзе ў Гандлёва-выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Урачыстая цырымонія адкрыцця і закрыцця адбудуцца на «Чыжоўка-арэне»

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота з сайта worldskills.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.