Як у Прыдзвінскім краі выконваецца праграма па зборы і перапрацоўцы камунальных адходаў і выкарыстанні другасных матэрыяльных рэсурсаў? Гэтая тэма была ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
Пра смецце, якое пры правільнай лагістыцы, разумным падыходзе можа стаць добрай і стабільнай сыравінай для вырабу чагосьці карыснага, у цэлым атрымання добрага прыбытку, «МС» не раз пісала. І, быццам бы, працэс пайшоў, але праблем хапае. Губернатар Мікалай Шарснёў патрабаваў актывізаваць выкананне адпаведных заданняў па зборы «карыснага смецця».
Працэс, мякка кажучы, буксуе. У першым паўгоддзі, напрыклад, выканалі заказ на пастаўку адходаў паперы і кардону на 46,2 %, шкла — на 48,3 %.
Тады ж купілі каля 420 спецыяльных кантэйнераў і восем смеццявозаў з прэсам для пакеціравання другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Падчас укаранення кантэйнернай сістэмы раздзельнага збору смецця сёлета на 3,9 % павялічылася колькасць жыхароў, якія раздзельна сартуюць цвёрдыя камунальныя адходы. Паводле інфармацыі на сярэдзіну года, правільна пазбаўляюцца ад адходаў 81,1 % насельніцтва.
Што датычыцца смеццеправодаў, іх закрылі ўжо больш чым у 400 жылых дамах.
А вось «смеццевых вытворчасцяў» становіцца ўсё больш. На палігонах цвёрдых бытавых адходаў Оршы, Віцебска і Наваполацка тры біягазавыя ўстаноўкі агульнай электрычнай магутнасцю 1,8 МВт з 2015 года штогод утылізуюць да 5,5 мільёна кубоў звалачнага газу. І гэтым самым не толькі прадухіляюцца выкіды парніковых газаў і забруджванне атмасфернага паветра, але і выпрацоўваецца электрычная энергія.
З 2010 года закрылі і рэкультывавалі больш за пяцьсот міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў. Але эксперты лічаць, што гэтага недастаткова. Пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю чатыры новыя палігоны цвёрдых камунальных адходаў: у Багушэўску, Глыбокім, Чашніках, Лепелі.
З 2010 года ў Наваполацку функцыянуе біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў. Прадпрыемства ажыццяўляе збор і вываз камунальных адходаў з Полацкага раёна і нафтаграда, сартаванне адходаў, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў, выкарыстанне палімерных адходаў. Наладжана вытворчасць пясчана-палімерных вырабаў, ПЭТ-флексіі.
Сёлета пабудаваны смеццесартавальны завод для Віцебска, прызначаны для прыёму і паўаўтаматычнага сартавання змешаных цвёрдых камунальных адходаў. Яго прадукцыйнасць 100 тысяч тон у год. У рэспубліканскім рэестры аб'ектаў па выкарыстанні адходаў зарэгістравана больш за 100 прадпрыемстваў вобласці.
У якасці паліва шырока выкарыстоўваюцца адходы драўняныя, перапрацоўкі льну. На дзесяці прадпрыемствах ажыццяўляецца выкарыстанне палімерных, наладжана перапрацоўка будаўнічых адходаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: gruppabazis.ru
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.