Вы тут

За кожным зваротам свая гісторыя


Член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла чарговы асабісты прыём грамадзян.


Фота Яна Хведчына

У кожнага наведвальніка свая гісторыя пытання, з якім ён вымушаны звярнуцца па дапамогу ў Савет Рэспублікі. І чалавека ў верхняй палаце парламента імкнуцца ўважліва выслухаць незалежна ад складанасці вырашэння звароту, скажам, узніклі непаразуменні з органам мясцовай улады, тым жа сельскім Саветам. Часам такія пытанні хутка «знімаюцца» нярэдка адным тэлефонным званком у раён. Але прыходзяць наведвальнікі і з праблемамі, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і нават прыняцця наспелых змен у дзеючае заканадаўства.

Звяртаюцца і прадпрымальнікі па падтрымку. Два прадстаўнікі фірмы па выпуску тавараў санітарнага прызначэння і іншай карыснай для спажыўцоў прадукцыі папрасілі тлумачэнняў і парады адносна парадку вызвалення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйных спагнанняў і платы пеняў. Наведвальнікі атрымалі неабходныя тлумачэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Нагадаем, калі сенатар Таццяна Рунец праводзіла ў Мінску свой першы асабісты прыём грамадзян у якасці старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, яна тады заўважыла прадстаўнікам СМІ, што такія прыёмы дазваляюць ёй даведвацца аб рэальных праблемах, з якімі сутыкаюцца людзі ў паўсядзённым жыцці. У гэтым вялікая каштоўнасць такой формы работы. Таму да гэтых сустрэч яна ставіцца з усёй адказнасцю. Таццяна Рунец і зараз прытрымліваецца гэтай пазіцыі.

Леанід Тугарын

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.