У Брэсце адбыўся велапрабег «За Беларусь». У мерапрыемстве на свежым паветры змог прыняць удзел кожны ахвотны. Галоўнымі ўмовамі ўдзелу сталі наяўнасць веласіпеда і пазітыўны настрой.
Ля галоўнага ўвахода ў Брэсцкую крэпасць, адкуль стартаваў велапрабег, сабралася каля 50 маладых людзей.
Удзельнікі велапрабегу праехалі па цэнтральных вуліцах Брэста — Машэрава, Леніна, Гогаля, бульвару Касманаўтаў, затым па Варшаўскай шашы, і фінішавалі ў раёне Чырвонага Двара. Там быў прывал, дзе маладыя людзі сустрэліся з супрацоўнікамі МНС і Дзяржаўтаінспекцыі. Тэмай іх гутаркі стала бяспека жыццядзейнасці чалавека, а таксама роля і месца моладзі ў пытаннях бяспекі.
На наступны дзень пад лозунгам «За Беларусь» зрабілі заплыў брэсцкія байдарачнікі. Паўсотні спартсменаў стартавалі ад базы па набярэжнай Францыска Скарыны і праплылі па Мухаўцы да Брэсцкай крэпасці.
Аўтапрабегі такой жа тэматыкі прайшлі напрыканцы тыдня ў Баранавічах і Бярозе, а ў мемарыяльным комплексе Драмлёва" пад Жабінкай адбыўся мітынг.
Яна СВЕТАВА
Прэв’ю: БЕЛТА
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.