Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 74 173 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 654 618 тэстаў на каранавірус.
72 584 чалавекі больш не хварэюць.
Памерлі 750 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 28,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 920 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,6 млн заражаных, Індыя — больш за 4,6 млн, Бразілія — больш за 4,2 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: coronavirus.of.by
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.