З аднаго боку, сучасны рытм жыцця не пакідае часу на дробныя бытавыя праблемы. З іншага — бытавая тэхніка сёння даступная кожнаму, і патрэба, напрыклад, у пральнях у сучаснага чалавека практычна адпала. Ці гэта не так? Паспрабуем разабрацца.
Гэта адзін з найбольш запатрабаваных напрамкаў сферы бытавых паслуг. І справа не ў тым, што цяперашняе пакаленне жанчын — «беларучкі». Проста, як аднойчы трапна заўважыла мая прыяцелька, «жанчыне, якая працуе, самой патрэбна жонка».
Аргументы «за»:
Марнаваць свой выхадны на ўборку кватэры — такі сабе адпачынак. Клінінгавая кампанія возьмецца за вырашэнне пытання, а вы зможаце прысвяціць час таму, чым займацца прыемна, а не «абавязкова». Для сучаснай жанчыны гэта вельмі каштоўна.
У клінінгавых кампаніях працуюць, як правіла, прафесіяналы, і ўсе сродкі для чысткі дываноў, абіўкі мэблі, паліраваных паверхняў, кухоннай пліты і г. д. яны падбіраюць правільна. Гэтых сродкаў, дарэчы, яны прывозяць з сабой цэлы арсенал — для кожнай паверхні свой, што гарантуе захаванасць інтэр'еру. Многія гаспадыні, робячы ўборку самастойна, узбройваюцца адным мыйным сродкам і прынцыпам «адмыем тым, што ёсць».
Ці часта ў вас ёсць сілы на генеральную ўборку? Пагадзіцеся, значна часцей мы проста праціраем пыл, кладзём на месца рэчы і злёгку чысцім пыласосам. Клінінгавая кампанія зробіць ваш дом сапраўды чыстым, і такім ён застанецца яшчэ некалькі тыдняў — бо на тое, каб навесці звыклы «бардак», спатрэбіцца час.
Аргументы «супраць»:
Клінінг — задавальненне нятаннае. Кошт уборкі залежыць ад яе тыпу (калі вы выклікаеце спецыялістаў, каб прыбраць у вашым доме пасля рамонту, накладных выдаткаў спатрэбіцца больш, чым на звычайную ўборку жылога памяшкання) і ад плошчы вашага жылля. Але ёсць і добрыя навіны: паколькі клінінгавых кампаній цяпер шмат і канкурэнцыя вялікая, можна знайсці і досыць бюджэтныя варыянты, і разнастайныя акцыі ды зніжкі.
Далёка не кожнаму па душы, калі ў яго доме распараджаюцца чужыя людзі, перастаўляюць яго асабістыя рэчы. Але гэта — непазбежная асаблівасць клінінгавых паслуг, з якой варта змірыцца.
Каму гэта падыходзіць:
- Жанчынам, якія шмат працуюць. Клінінгавыя кампаніі даюць ім або дадатковы час на працу, або заслужаны час на адпачынак.
- Цяжарным жанчынам, асабліва на вялікім тэрміне. Чысціня для будучых мам вельмі важная, але падтрымліваць яе ім ужо цяжка. Дарэчы, скарыстацца паслугамі клінінгавай кампаніі варта і калі жанчына ў радзільні — малога трэба прывозіць у чыстае жыллё, а далёка не кожны тата зможа зрабіць генеральную ўборку.
- Мнагадзетным мамам і проста мамам з маленькімі дзецьмі. Спецыялісты здолеюць вырашыць праблему плям на дыване і мэблі, растаптанага пластыліну і запэцканых далонямі аконнага шкла і люстэрка. А мама пакуль проста перавядзе дух.
Хімчыстка дываноў і мяккай мэблі, салона аўтамабіля і верхняга адзення — усё гэта запатрабаваныя на сённяшні дзень бытавыя паслугі. Спынімся на самым невідавочным кірунку: ці ёсць сэнс у хімчыстцы адзення (проста адзення, а не цяжкага зімовага паліто), калі можна скарыстацца пральнай машынай, нікуды не хадзіць і пры гэтым сэканоміць бюджэт.
Аргументы «за»:
Каб любімыя рэчы служылі доўга, трэба чытаць бірку (тую, якую мы прывыклі абразаць). На гэтай бірцы з дапамогай умоўных значкоў паказана, як мыць або чысціць рэч. Але ці многія з нас дазваляюць сабе задавальненне расшыфраваць гэты «клінапіс»? Ці наогул звяртаюць увагу на бірку, засоўваючы світар або майку ў «сціралку»? І нават калі вы выбралі правільны рэжым мыцця, ці здолееце вы правільна высушыць выраб, каб ён не страціў форму?
Уявіце: вы, жанчына, ехалі з важнага мерапрыемства (гэта значыць былі «пры парадзе»), і на трасе ў вас... ну, дапусцім, паўстала неабходнасць памяняць кола на «запаску». А мужчына-памочнік чамусьці не ўзнік з ніадкуль — ні адна машына не спынілася. І пры гэтым ідзе дождж... У выніку дарагі пінжак або спадніцу застаецца толькі выкінуць. Або вы пралілі чырвонае віно на святочную сукенку. Засыпаць пляму соллю і хуценька замыць? Лепш звярнуцца з падобнымі праблемамі ў хімчыстку. Сучасныя прафесійныя сродкі дазваляюць выратаваць вопратку, пазбавіўшы яе ад моцных забруджванняў.
Любімая блузка з плямай ад кавы правалялася ў кошыку для бялізны тыдзень? Ці ўвогуле год? Вы вырашылі, што цяпер ужо бядзе не дапаможаш, але выкінуць рэч не паднялася рука, і вы проста засунулі яе далей у шафу, з вачэй далоў. Плямавыводнікі гэта, вядома, добра, але яны таксама ўплываюць на колер вырабу. Хімчыстка справіцца з застарэлай плямай, захаваўшы яркасць і аднастайнасць колеру любімай рэчы.
Аргументы «супраць»:
Каму гэта падыходзіць:
- Людзям, якія любяць брэндавыя рэчы. Калі рэч дарагая, лепш даверыць яе прафесіяналам.
- Аматарам ваўняных тканін і шоўку. Гэта самыя капрызныя матэрыялы, так што рызыкаваць з самастойным мыццём не варта.
- Тым, хто любіць рэчы са скуранымі ўстаўкамі або ўстаўкамі з замшу. Розныя віды матэрыялаў патрабуюць рознага падыходу, і лепш аддаць іх у рукі спецыялістаў.
Гэтая паслуга была, ёсць і застанецца запатрабаванай у будучыні. Асабліва з улікам эканамічнага крызісу, які «ўправіў мазгі» нават заўзятым шапаголікам.
Аргументы «за»:
Зразумела, адрамантаваць абутак выгадней і эканамічней, чым купляць новы. Спецыялісты сцвярджаюць, што якасны абутак можа служыць да 6 гадоў і перажыць каля 10 «прывядзенняў у парадак». Ну, а новы... Не факт, што ён вельмі хутка не запатрабуе рамонту. У нашы дні нават брэндавы абутак вырабляецца на фабрыках у Кітаі, В'етнаме і іншых краінах, дзе праца таннейшая, і нярэдка па спрошчаных тэхналогіях і не з самай якаснай сыравіны. А каштуе гэты брэндавы абутак па-ранейшаму як той, якому «зносу не было».
Не сакрэт, што многім з нас складана падабраць абутак, у якім будзе зручна. Новыя туфлі ціснуць і націраюць мазалі, хоць, здавалася б, вы вельмі сур'ёзна падышлі да прымеркі. У краме яны не цёрлі, а прайшло паўгадзіны — і калі ласка, мазоль. Любімы абутак не натрэ ногі, і вы дойдзеце ў ім, куды планавалі, не заходзячы пры гэтым у аптэку за пластырам.
Шыльды «Рамонт абутку» цяпер на кожным кроку, шукаць не давядзецца. Паслугі прапануюць і дзяржаўныя майстэрні, і прыватнікі. Звычайна абутак вяртаюць ужо на наступны дзень. І, дарэчы, сур'ёзныя майстэрні заўсёды даюць гарантыю на свае паслугі.
Аргументы «супраць»:
Каму гэта падыходзіць:
- Усім, хто эканоміць. У наш час гэта значыць — проста ўсім і кожнаму.
- Уладальнікам абутку з натуральнай скуры. Лічыцца, што перавага абутку з заменніка скуры — трываласць і зносаўстойлівасць, але калі з такім абуткам здарылася бяда ў першы год «носкі», не марнуйце грошай на рамонт. Лепш купіць якасную пару.
Ці ёсць у доме мужчына, ці яго няма, значнай колькасці сучасных жанчын час ад часу даводзіцца брацца за малаток і адвёртку. Паслугі «мужа на гадзіну» сёння адназначна запатрабаваныя. І не толькі «моцнымі і самадастатковымі» гаспадынямі пяці кошак. Дарэчы, калі я апошні раз выклікала «мужа на гадзіну», каб сабраць шафу, прыехала сімпатычная дзяўчына. І зрабіла ўсё, як мае быць.
Аргументы «за»:
Калі ў вас зламалася канапа, а муж — «бязрукі» інтэлектуал, то прасцей зрабіць выбар на карысць падзелу працы. Няхай ваш муж зарабляе грошы так, як умее, а дробны бытавы рамонт хай робіць прафесіянал гэтай сферы. Гэта прасцей і ў канчатковым выніку часта танней (спрабуючы ліквідаваць паломку, дылетант у стане рэч проста даламаць), чым самастойна спрабаваць справіцца з праблемай. З дапамогай інструкцыі з інтэрнэту, фізічнай сілы і «такой-гэтакай мацеры».
Глядзі папярэдні пункт. Не варта пілаваць мужа, кідаючы фразачкі накшталт: «І цвік забіць не можаш». Майстар зробіць усё, што трэба і прывязе з сабой набор неабходных інструментаў, а не будзе забіваць праславуты цвік малаточкам для адбівання мяса за адсутнасцю ў гаспадарцы нармальнага малатка.
Калі вы ніколі не мелі справы з электрычнасцю, не трэба думаць, што ўсяму навучыцеся на практыцы. Гэта небяспечна для жыцця. Лепш адмовіцца і ад самастойных спроб разабрацца з засорам ва ўнітазе — тое, што туды трапіла і перашкаджае току вады, можна выпадковазапхаць яшчэ глыбей. І тады прыйдзецца здымаць ўнітаз. Для жыцця не небяспечна, але дорага, непрыемна і даўжэй, чым калі б майстар проста ліквідаваў засор.
Аргументы «супраць»:
Паслугі «мужа на гадзіну» нельга назваць самымі дарагімі на рынку бытавых паслуг, і ўсё ж яны таксама запатрабуюць матэрыяльных укладанняў. Самыя высокааплатныя паслугі — звязаныя з электрыкай і сантэхнікай: калі ўсё не вельмі крытычна, магчыма, лепш патэлефанаваць у ЖЭС.
Калі ўсе бытавыя пытанні ў сям’і вырашае жанчына (а 90% спажыўцоў паслугі «муж на гадзіну» — дамы, што відавочна нават з назвы), мужчына да гэтага хутка прывыкае і здымае з сябе адказнасць. Магчыма, лепш пакінуць за ім права вырашаць «мужчынскія» бытавыя пытанні? Нават шляхам выкліку «мужа на гадзіну» — хай знойдзе тэлефон і патэлефануе ён, а не вы.
Каму гэта падыходзіць:
- Жанчынам, у сям’і якіх няма мужчыны, а таксама тым, у каго муж «не па гэтых справах» або пастаянна заняты на рабоце.
- Мужчынам, якія не ўмеюць працаваць рукамі.
- Занятым прафесіяналам, што рэдка бываюць дома.
Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны