Вы тут

Скідзель рыхтуецца прыняць абласныя Дажынкі-2020


Да фестываля аграрыяў горад-спадарожнік Гродна набудзе новы воблік. Зараз вядуцца работы па рамонце адміністрацыйных і жылых будынкаў. Рамантуюцца гарадскія дарогі і магістраль М6. На фасадах жылых дамоў з'явіліся маляўнічыя графіці.


Трэба сказаць, што работы па падрыхтоўцы да Дажынак вядуцца даволі маштабныя. Чакаецца абнаўленне не толькі цэнтральных вуліц, але і ўсяго горада. Праводзіцца капітальны рамонт, добраўпарадкуюцца пешаходныя дарожкі. Па-новаму будзе выглядаць сквер у цэнтры горада. Тут устанаўліваюць ратонду, а пад яе купалам з'явяцца выявы ўсіх гербаў Гродзенскай вобласці.

Капітальна адновяць Дом культуры. У ім пройдзе галоўная фестывальная ўрачыстаць — ушанаванне перадавікоў сельскай гаспадаркі. На мадэрнізацыю будынка плануецца выдаткаваць тры мільёны рублёў. Тут з'явіцца новы кінатэатр, частка гмаху адводзіцца пад загс.

Як паведамілі ў Гродзенскім райвыканкаме, усе работы па падрыхтоўцы да абласных Дажынак вядуцца згодна з планам. Большая частка рамонтных работ завершана, актыўна вядзецца будаўніцтва жылых дамоў. Сёлета будзе здадзены 56-кватэрны жылы дом і 17 блочных двухкватэрных катэджаў. Многія жылыя дамы адрамантаваныя, а на іх тарцах з'явіліся маляўнічыя графіці. На адным з іх — выява маладой пары ў поле на фоне камбайна, на другім дзяўчына збірае снапы, а над ёй ляціць бусел. Ураджайнай восені радуецца бабуля, якая выглядвае з акна. Гэтыя і іншыя выявы ўжо ўпрыгожваюць фасады шматпавярховых дамоў. Усяго такіх малюнкаў будзе адзінаццаць, большасць ужо зроблена.

Не забыліся і пра азеляненне. Высаджана больш як 300 дрэў, 55 тысяч кветак, адрамантавана 10 тысяч квадратных метраў газонаў. Усе работы плануецца завяршыць да 1 лістапада.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Ураджайнае» графіці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».