Вы тут

Кітай правядзе касмічную канферэнцыю


Яна пройдзе з 18 па 21 верасня ў Фучжоў.


Кітайская касмічная канферэнцыя 2020 года адбудзецца з 18 па 21 верасня ў Фучжоў, адміністрацыйным цэнтры ўсходнекітайскай правінцыі Фуцзянь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У гэтым годзе канферэнцыя, арганізаваная сумесна Кітайскім грамадствам касманаўтыкі і Усекітайскім касмічным фондам, збярэ экспертаў і навукоўцаў з усяго свету для абмену ідэямі аб стратэгічных планах Кітая па постэпідемічнаму развіццю космасу, ключавых тэхналагічных прарывах, развіцці індустрыі прасторавай інфармацыі ўздоўж марскога Шаўковага шляху і аб міжнародным супрацоўніцтве у галіне космасу.

На мерапрыемстве Кітай упершыню апублікуе 10 найважнейшых навуковых і інжынерных праблем у касмічнай сферы ў 2020 годзе, адзначаецца ў заяве арганізатараў. Штогадовая канферэнцыя, ініцыяваная у 2018 годзе, мае на мэце стварэнне платформы для міжнародных акадэмічных абменаў, а таксама пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне касмічнай індустрыялізацыі і папулярызацыі навукі.

Прэв’ю: versiya.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?