Вы тут

Дзмітрый Баскаў абраны старшынёй назіральнага савета хакейнага клуба «Дынама-Мінск»


15 верасня адбылося галасаванне па абранні новага кіраўніка назіральнага савета мінскага «Дынама», паведамляе hcdinamo.by


Члены савета аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Дзмітрыя Баскава, старшыні Федэрацыі хакея Беларусі і былога генеральнага дырэктара мінскага «Дынама» (2018-2020).

У склад назіральнага савета мінскага «Дынама», створанага ў студзені 2010 года, уваходзяць старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» Ігар Абярэмка, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец і Дзмітрый Баскаў.

З членамі і кіраўніком назіральнага савета ў клубе ўзгадняюць аднабаковыя кантракты гульцоў і галоўнага трэнера, а таксама парадак скасавання кантрактаў, правядзенне буйных здзелак і іншыя пытанні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.